Уладзімір Пуцін чакае запрашэньня ў ЗША
Паводле Лаўрова, пра запрашэньне прэзыдэнта Расеі ў ЗША Дональд Трамп намякаў ужо некалькі разоў.
Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін гатовы сустрэцца з амэрыканскім лідарам Дональдам Трампам. Аднак пытаньне сустрэчы на вышэйшым узроўні пакуль яшчэ не абмяркоўвалася. Пра гэта сьведчыць выказваньне міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі паведаміў у інтэрвію агенцтву „РИА Новости”, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі падчас тэлефоннай размовы заявіў, што будзе рады бачыць Уладзіміра Пуціна ў Белым доме.
Міністар Лоўроў дадаў, што расейскі бок чакае на больш канкрэтную прапанову адносна візыту ў ЗША, тым больш, што Дональд Трамп намякаў пра гэткае запрашэньне ўжо некалькі разоў.
Кажучы пра сытуацыю ў Сырыі, Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея „ня мае ніякіх маральных абавязацельстваў”, каб не пастаўляць у Сырыю сваіх ракетных комплексаў С-300. Ён выказаў надзею, што ня дойдзе да ніякага прамога ваеннага сутыкненьня паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
аз