Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі выйграў празаходні палітык
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.04.2018 08:26
Бязьзьменны лідар краіны Міла Джуканавіч перамог у першым туры.
На першым пляне - Міла ДжуканавічPAP/EPA/BORIS PEJOVIC
Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі, якія прайшлі ў нядзелю, завяршыліся перамогай кандыдата ад Дэмакратычнай партыі сацыялістаў 56-гадовага Міла Джуканавіча.
Пасьля падліку амаль 99% бюлетэняў Джуканавіч, які выступае за ўступленьне Чарнагорыі ў Эўрапейскі Зьвяз, атрымаў амаль 54% галасоў. Гэта значыць, што другі тур выбараў не спатрэбіцца.
Асноўным канкурэнтам Джуканавіча быў яго аднагодак Младэн Баяніч, адзін зь вядучых чарнагорскіх эканамістаў, кандыдат ад большасьці апазыцыйных партый і кааліцыі «Дэмакратычны фронт». Кааліцыя, у прыватнасьці, выказваецца за больш цеснымі адносінамі з Расеяй. Баяніч набраў 33,5% падтрымкі.
Удзел у выбарах прымала сем кандыдатаў.

вс