У Чарнагорыі выбіраюць прэзыдэнта
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.04.2018 10:52
Фаварытам зьяўляецца былы прэм'ер і экс-прэзыдэнт краіны, лідар сацыялістаў Міла Джуканавіч.
Агітацыйныя плякаты Міла Джуканавіча на вуліцах ЧарнагорыіPAP/EPA/BORIS PEJOVIC
У нядзелю, 15 красавіка, у Чарнагорыі адбываюцца выбары прэзыдэнта краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць сем кандыдатаў. Фаварытам прэзыдэнцкай кампаніі зьяўляецца былы шматгадовы прэм'ер і экс-прэзыдэнт краіны, лідар кіруючай кааліцыі й Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі 56-гадовы Міла Джуканавіч.
Асноўным канкурэнтам Джуканавіча зьяўляецца яго аднагодак Младэн Баяніч, адзін зь вядучых чарнагорскіх эканамістаў, кандыдат ад большасьці апазыцыйных партый і кааліцыі «Дэмакратычны фронт». Кааліцыя, у прыватнасьці, выказваецца за больш цеснымі адносінамі з Расеяй.
Сярод кандыдатаў ёсьць адна жанчына – Драгіна Вуксанавіч. Яна – кандыдатка ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Чарнагорыі, юрыстка, унівэрсытэцкая выкладчыца ды дэпутатка парлямэнту.
Прэзыдэнт Чарнагорыі выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён у асноўным выконвае прадстаўнічую функцыю, бо Чарнагорыі зьяўляецца краінай з парлямэнцка-кабінэтнай сыстэмай кіраваньня.
У нядзелю, 15 красавіка, у Чарнагорыі адбываюцца выбары прэзыдэнта краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць сем кандыдатаў. Фаварытам прэзыдэнцкай кампаніі зьяўляецца былы шматгадовы прэм'ер і экс-прэзыдэнт краіны, лідар кіруючай кааліцыі й Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Чарнагорыі 56-гадовы Міла Джуканавіч.
Асноўным канкурэнтам Джуканавіча зьяўляецца яго аднагодак Младэн Баяніч, адзін зь вядучых чарнагорскіх эканамістаў, кандыдат ад большасьці апазыцыйных партый і кааліцыі «Дэмакратычны фронт». Кааліцыя, у прыватнасьці, выказваецца за больш цеснымі адносінамі з Расеяй.
Сярод кандыдатаў ёсьць адна жанчына – Драгіна Вуксанавіч. Яна – кандыдатка ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Чарнагорыі, юрыстка, унівэрсытэцкая выкладчыца ды дэпутатка парлямэнту.
Прэзыдэнт Чарнагорыі выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён у асноўным выконвае прадстаўнічую функцыю, бо Чарнагорыя зьяўляецца краінай з парлямэнцка-кабінэтнай сыстэмай кіраваньня.
вс