Logo Polskiego Radia
Print

Летувіскія навукоўцы шукаюць сваякоў Кастуся Каліноўскага

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 09:21
Вучоныя шукаюць генэтычны матэрыял ад сваякоў Каліноўскага з мэтай параўнаньня генатыпу.
Кастусь Каліноўскі,1863 годКастусь Каліноўскі,1863 годPublic Domain

Летувіскія навукоўцы шукаюць сваякоў Кастуся Каліноўскага
Летувіскія навукоўцы, якія дасьледуюць выяўленыя на віленскай Замкавай гары парэшткі паўстанцаў 1863 году, пры дапамозе генэтычнага аналізу стараюцца ўстанавіць, якія зь іх – парэшткі Кастуся Каліноўскага. Цяпер вядзецца пошук генэтычнага матэрыялу ад сваякоў Каліноўскага з мэтай параўнаньня генатыпу, расказаў прафэсар Рымантас Янкаўскас. Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку.
Прафэсар сказаў, што ў Беларусі пахаваны брат Кастуся, але, паводле Янкаўскаса, афіцыйны Менск «хутчэй за ўсё ня дасьць дазволу на эксгумацыю», таму навукоўцам прыходзіцца шукаць іншых сваякоў паўстанцкага правадыра.
У 2017 годзе на Замкавай гары, якую таксама называюць гарой Гедыміна, былі выяўленыя парэшткі паўстанцаў 1863 году. Сярод іншага, па фамільнаму пярсьцёнку ўдалося ўстанавіць, што на гары пахаваны Зыгмунт Серакоўскі – адзін зь лідараў збройнага чыну.
У 1863-1864 гадах на гары Гедыміна царскія ўлады ў таямніцы пахавалі пакаранага сьмерцю 21 паўстанца. У мінулым годзе былі выяўленыя парэшткі 17 чалавек. Сёлета працы на гары працягнуцца – іх пачатак заплянаваны на першую палову чэрвеня.
Перапахаваньне паўстанцаў адбудзецца хутчэй за ўсё ў 2019 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт