Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Ізраіля прынялі ўдзел у Маршы жывых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 11:50
Мерапрыемства штогод праходзіць на тэрыторыі былога гітлераўскага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў.
Марш жывых на тэрыторыі былога нямецкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў. Марш жывых на тэрыторыі былога нямецкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў. PAP/Stanisław Rozpędzik

Прэзыдэнты Польшчы й Ізраіля прынялі ўдзел у Маршы жывых
Мерапрыемства штогод праходзіць на тэрыторыі былога гітлераўскага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў.
Сёньня ў Асьвенцыме сустракаюцца прэзыдэнты Польшчы й Ізраіля. Анджэй Дуда й Рэўвен Рывлін прымаюць удзел у Маршы жывых на тэрыторыі былога нямецкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў.
Плян візыту прадугледжвае таксама двухбаковую сустрэчу прэзыдэнтаў і сумесную прэс-канфэрэнцыю.
Паводле кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага (Krzysztof Szczerski) падчас размовы лідары закрануць таксама „складаныя тэмы” двухбаковых адносін.
Нагадаем, спрэчка паміж Польшчай ды Ізраілем разгарэлася, калі польскі парлямэнт зацьвердзіў зьмены ў Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці. Яны, між іншым, прадугледжваюць пакараньне за ўскладаньне на палякаў віны за злачынствы супраць чалавецтва, у тым ліку Галакост. Ізраіль асьцерагаецца, што новыя правілы ўскладняць расьсьледаваньне выпадкаў саўдзелу некаторых польскіх грамадзянаў у забойстве габрэяў.
Марш жывых упершыню адбыўся ў 1988 годзе. Ён адбываецца ў Дзень памяці ахвяраў Галакосту. У мерапрыемстве штогод удзельнічае шмат маладых людзей, у асноўным габрэяў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт