Мінюсты Беларусі й Польшчы падпісалі праграму супрацы
Праграма супрацоўніцтва паміж Міністэрствамі юстыцыі абедзьвюх краінаў датычыць 2018-2020 гадоў.
Праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі й Польшчы на 2018-2020 гады падпісаная 5 красавіка ў Варшаве. Подпіс пад дакумэнтам зь беларускага боку паставіў першы намесьнік міністра Сяргей Задзіран, з польскага — намесьнік міністра Лукаш П'ебяк.
Як паведамляе прэс-служба Мінюста Беларусі, праграма супрацоўніцтва прадугледжвае магчымасьць абмену інфармацыяй і перадавым вопытам па пытаньнях разьвіцьця заканадаўства, выкананьня судовых рашэньняў, аказаньня юрыдычных паслуг, мэдыяцыі й іншых пытаньнях, што ўяўляюць узаемную цікавасьць.
У сувязі з падпісаньнем праграмы супрацоўніцтва бакі абмяняліся думкамі аб прыярытэтных кірунках, якія ўяўляюць цікавасьць для абодвух ведамстваў, і вызначылі магчымыя мерапрыемствы, якія могуць быць рэалізаваныя ў межах праграмы. Акрамя таго, Задзіран і П'ебяк абмеркавалі актуальныя пытаньні й задачы, якія стаяць перад міністэрствамі юстыцыі Беларусі й Польшчы.
У цяперашні час прававое супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Польшчай ажыцьцяўляецца на падставе дагавора аб прававой дапамозе й прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах ад 26 кастрычніка 1994 году, а на міжведамасным узроўні — на падставе пагадненьня паміж Мінюстам, Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі й Мінюстам Польшчы аб узаемадзеяньні судоў у сфэры аказаньня прававой дапамогі ад 13 лютага 2009 году.
belapan.com/аз