У траўні прэзыдэнт Францыі наведае Расею
Хутчэй за ўсё Эмануэль Макрон прыме ўдзел у Міжнародным эканамічным форуме ў Пецярбургу.
У траўні прэзыдэнт Францыі наведае Расею. Менавіта гэтая тэма закраналася падчас тэлефоннай размовы Эмануэля Макрона і Ўладзіміра Пуціна. Як паведаміла прэс-служба Крамля, падчас размовы абмяркоўваліся таксама міжнародныя пытаньні, у тым ліку сытуацыя ў Сырыі.
Хутчэй за ўсё францускі прэзыдэнт прыме ўдзел у Міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе 24-25 траўня ў Пецярбургу.
Падчас тэлефоннай размовы Ўладзімір Пуцін паведаміў свайму францускаму калезе аб выніках нядаўняй сустрэчы прэзыдэнтаў Турцыі, Ірану й Расеі, якая датычыла нармалізацыі сытуацыі ў Сырыі.
Ён адзначыў, што ў рэгіёне Ўсходняй Гуты заканчваецца „гуманітарная паўза”. Уладзімір Пуцін падкрэсьліў, што падчас яе, зону баявых дзеяньняў пакінула частка мірнага насельніцтва, а таксама частка баевікоў, якія адмовіліся здаваць зброю.
Тым часам паводле Сырыйскай абсэрваторыі па правах чалавека з сядзібай у Лёндане, у выніку інтэнсіўных ваенных дзеяньняў войскаў дыктатара Башара аль-Асада й авіяўдараў расейскіх ВПС ва Ўсходняй Гуце загінулі больш за 1,6 тыс. грамадзянскія асоб, а тысячы атрымалі раненьні.
Вайна ў Сырыі працягваецца ўжо сем гадоў. Ейнымі ахвярамі стала як мінімум 350 тысяч людзей, свае дамы былі прымушаныя пакінуць 11 мільёнаў чалавек. Частка зь іх знайшла прытулак у суседніх краінах - Лібане, Турцыі й Ярданіі.
аз
У траўні прэзыдэнт Францыі наведае Расею. Менавіта гэтая тэма закраналася падчас тэлефоннай размовы Эмануэля Макрона і Ўладзіміра Пуціна. Як паведаміла прэс-служба Крамля, падчас размовы абмяркоўваліся таксама міжнародныя пытаньні, у тым ліку сытуацыя ў Сырыі.
Хутчэй за ўсё, францускі прэзыдэнт прыме ўдзел у Міжнародным эканамічным форуме, які пройдзе 24-25 траўня ў Санкт-Пецярбургу.
Падчас тэлефоннай размовы Ўладзімір Пуцін паведаміў свайму францускаму калезе аб выніках нядаўняй сустрэчы прэзыдэнтаў Турцыі, Ірану й Расеі, якая датычыла нармалізацыі сытуацыі ў Сырыі. Ён адзначыў, што ў рэгіёне Ўсходняй Гуты заканчваецца „гуманітарная паўза”.
Уладзімір Пуцін падкрэсьліў, што падчас яе зону баявых дзеяньняў пакінула частка мірнага насельніцтва, а таксама частка баевікоў, якія адмовіліся здаваць зброю.
Тым часам паводле Сырыйскага цэнтру маніторынга па выкананьні правоў чалавека з сядзібай у Лёндане, у выніку інтэнсіўных ваенных дзеяньняў войскаў дыктатара Башара аль-Асада й авіяўдараў расейскіх ВПС ва Ўсходняй Гуце загінулі больш за 1,6 тыс. грамадзянскіх асоб, а тысячы атрымалі раненьні.
Вайна ў Сырыі працягваецца ўжо сем гадоў. Ейнымі ахвярамі стала як мінімум 350 тысяч чалавек, свае дамы былі прымушаныя пакінуць 11 мільёнаў сырыйцаў. Частка зь іх знайшла прытулак у суседніх краінах - Лібане, Турцыі й Ярданіі.
аз