У Варшаве адкрылася выстава памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.04.2018 10:28
Экспазыцыя складаецца з 24 прац, прысьвечаных трагічным падзеям 10 красавіка 2010 года.
Foto: PAP/Radek Pietruszka
У галерэі «Бялянская брама Варшаўскай цытадэлі» прайшло адкрыцьцё выставы «Памяць. Ахвярам смаленскай катастрофы».
На выставе прадстаўлены працы 19 мастакоў, сярод якіх пераважаюць скульптуры ды карціны. Іх галоўная ідэя заключаецца ў тым, каб ушанаваць памяць людзей, якія загінулі восем гадоў таму. Экспазыцыя складаецца з 24 прац, якія прысьвечаныя трагічным падзеям 10 красавіка 2010 года. Інфармацыйную падтрымку выставе аказвае Польскае радыё.
Выстава адкрытая для наведвальнікаў да 13 траўня бягучага года.
8 гадоў таму 10 красавіка 2010 года пры пасадцы ў смаленскім аэрапорце разьбіўся самалёт з афіцыйнай польскай дэлегацыяй, якая ляцела на ўрачыстасьці памяці ахвяр катынскай разьні. У аварыі загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і яго жонка, камандуючыя польскай арміяй, кіраўнікі дзяржаўных устаноў, а таксама сем'і польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940 годзе па загадзе Сталіна.
ПР/юл