Незадаволена карыстальніца зьдзейсьніла страляніну ў офісе YouTube
Бацька 39-гадовай жанчыны прызнаў, што яна была вельмі злосная на YouTube.
Зьдзяйсьняльніцай страляніны ў сядзібе YouTube ў прыгарадзе Сан-Францыска ў Каліфорніі была 39-гадовая Насім Агдам – незадаволеная карыстальніца гэтага партала.
Нагадаем, жанчына ўвайшла на падворак офіса YouTube падчас абедзеннага перапынку, дастала з кашалька пісталет і пачала страляць па прысутных. Да часу, пакуль на месца здарэньня прыбылі паліцыянты яна зьдзейсьніла самагубства.
У выніку былі забітыя 3 асобы. 36-гадовы супрацоўнік YouTube знаходзіцца ў крытычным стане, стан дзьвюх іншых параненых жанчын - цяжкі.
Сям’я Насім Агдам паходзіць зь Ірана. Яна сама вяла канал на партале YouTube, дзе зьмяшчала відэа на пэрсыдзкай і ангельскай мовах. У апошнім часе ў інтэрнэце Насім жорстка крытыкавала канал YouTube за фільтры, якія абмяжоўвалі дыяпазон яе канала, то бок таксама ейныя даходы.
Бацька зьдзяйсьняльніцы страляніны прызнаў, што яго дачка была вельмі злосная на YouTube. Аднак на дадзены момант не вядома, ці гэта быў матыў нападу з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.
аз
Зьдзяйсьняльніцай страляніны ў сядзібе YouTube ў прыгарадзе Сан-Францыска ў Каліфорніі была 39-гадовая Насім Агдам – незадаволеная карыстальніца гэтага партала.
Нагадаем, жанчына ўвайшла на падворак офіса YouTube падчас абедзеннага перапынку, дастала з кашалька пісталет і пачала страляць па прысутных. Да часу, пакуль на месца здарэньня прыбылі паліцыянты яна зьдзейсьніла самагубства.
36-гадовы супрацоўнік YouTube знаходзіцца ў крытычным стане, стан дзьвюх іншых параненых жанчын - цяжкі.