Вайсковая гісторыя: афіцэры-беларусы ў арміях замежных краін (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.04.2018 08:21
Беларус Язэп Башко, пазьнейшых латвійскі генэрал, быў адным са стваральнікаў ВПС даваеннай Латвіі й начальнікам латвійскай авіяцыі.
Афіцэр Расейскай імпэратарскай арміі Язэп Башко (у першым шэрагу пасярэдзіне) разам са саслужыўцамі-авіятарамі Public Domain CC0
Тыдзень таму была адзначаная 100-я гадавіна абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. А калі б БНР удалося ператрываць? Як бы выглядала гэтая дзяржава? Ці мела б кадры для войска?
У арміях розных краін служылі выбітныя афіцэры, беларусы па паходжаньню, кажа гісторык, спэцыяліст па вайсковых пытаньнях, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. У якасьці прыкладу ён прыводзіць Франца Кушаля, Гасана Канапацкага ды іншыя прозьвішчы. А беларус Язэп Башко, пазьнейшых латвійскі генэрал, стварыў ваенную авіяцыю Латвіі, зазначае спэцыяліст.
Пазьней, ужо ў часы Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай арміі мела быць беларуская дывізія, але ідэю Панцеляймона Панамарэнкі заблякаваў Сталін. Адзін з палкоў плянавала назваць імем Кастуся Каліноўскага. Падрабязьней пра беларускіх афіцэраў у іншаземных арміях распавядзе Ігар Мельнікаў. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл
Актуальна Ігар Мельнікаў вядзе збор сродкаў на сваю новую кнігу. Кніга «Забыты корпус» – гэта некамэрцыйны праект. Актуальна ідзе збор сродкаў на яе выданьне. Дапамагчы ў гэтым можна, прайшоўшы па гэтай спасылцы.
Язэп Башко ў форме афіцэра ВПС Латвіі/Public Domain CC0