Маравецкі: Спадзяюся, што Ўкраіна адменіць забарону на эксгумацыі
„Я спадзяюся, што Ўкраіна адменіць мараторый на пошук і эксгумацыю астанкаў польскіх ахвяр войнаў і палітычных рэпрэсій” – заявіў прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падчас тэлефоннай размовы са сваім украінскім калегам Уладзімірам Гройсманам.
У адказ кіраўнік украінскага ўраду заявіў, што Польшча і Ўкраіна павінны супольна супрацьстаяць правакацыям, накіраваным супраць польска-украінскіх узаемаадносінаў.
Як паведаміла Канцылярыя старшыні Рады міністраў Польшчы, падчас размовы ўкраінскі Ўладзімір Гройсман запрасіў Матэвуша Маравецкага прыняць удзел у Кіеўскім форуме па бясьпецы (Kyiv Security Forum), які пройдзе 12-14 красавіка.
Кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Ўкраіны пацьвердзілі стратэгічны характар узаемаадносінаў. У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівае й будзе падтрымліваць эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны.
Паміж Варшавай і Кіевам зь вясны 2017 году абвастраецца спрэчка з-за выдадзенай украінскім Інстытутам нацыянальнай памяці забароны на пошук і эксгумацыю астанкаў польскіх ахвяр войнаў і канфліктаў.
Забарона быў выдадзены пасьля дэмантажу помніка ў УПА Грушавіцах (Hruszowice) Пярэмышля й ранейшых выпадкаў зьнішчэньня ўкраінскіх месцаў памяці на тэрыторыі Польшчы.
аз
„Я спадзяюся, што Ўкраіна адменіць мараторый на пошук і эксгумацыю астанкаў польскіх ахвяр войнаў і палітычных рэпрэсій” – заявіў прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) падчас тэлефоннай размовы са сваім украінскім калегам Уладзімірам Гройсманам.
У адказ кіраўнік украінскага ўраду заявіў, што Польшча і Ўкраіна павінны супольна супрацьстаяць правакацыям, накіраваным супраць польска-украінскіх узаемаадносінаў.
Як паведаміла Канцылярыя старшыні Рады міністраў Польшчы, падчас размовы Ўладзімір Гройсман запрасіў Матэвуша Маравецкага прыняць удзел у Кіеўскім форуме па бясьпецы (Kyiv Security Forum), які пройдзе 12-14 красавіка.
Кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Ўкраіны пацьвердзілі стратэгічны характар узаемаадносінаў.
У сваю чаргу Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што Польшча падтрымлівае й будзе падтрымліваць эўраатлянтычныя імкненьні Ўкраіны.
Паміж Варшавай і Кіевам зь вясны 2017 году абвастраецца спрэчка з-за выдадзенай украінскім Інстытутам нацыянальнай памяці забароны на пошук і эксгумацыю астанкаў польскіх ахвяр войнаў і канфліктаў.
Забарона былa выдадзенa пасьля дэмантажу помніка ў УПА Грушавіцах (Hruszowice) ля Пярэмышля.
аз