Польшча высылае з краіны расейскіх дыпляматаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.03.2018 16:38
Расейскія дыпляматы павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы да 3 красавіка да 24.00.
Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Варшаве, галоўны будынак commons.wikimedia.org/Wistula/CC BY-SA 3.0
Польшча вышле з краіны чатырох расейскіх дыпляматаў, паведаміў міністар замежных справаў Яцэк Чапутовіч. У мінулую пятніцу падчас сустрэчы ў вярхах Эўразьвязу членскія краіны прынялі рашэньне каардынаваць дыпляматычную рэакцыю на спробу атручэньня былога афіцэра ГРУ й брытанскага шпіёна Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.
У спробе атручэньне экс-агента Вялікабрытанія й яе саюзьнікі падазраюць Расею. Масква аднак адмаўляе дачыненьне да інцыдэнту.
Яцэк Чапутовіч сказаў, што сёньняшняя рэакцыя Варшавы – гэта прыклад салідарнасьці з Лёнданам. Польшча паведаміла пра сваё рашэньне амбасадару Расеі ў Варшаве, які сёньня быў выкліканы ў МЗС.
Падобнае рашэньне прынялі 14 краін Эўразьвязу, ЗША і Ўкраіна. Так, Украіна выслала са сваёй тэрыторыі 13 расейскіх дыпляматаў, ЗША – ажно 60 чалавек. Цяпер, згодна з прынцыпам узаемнасьці, трэба чакаць аналягічную рэакцыю Масквы.
Расейскія дыпляматы павінны пакінуць тэрыторыю Польшчы да 3 красавіка да 24.00.
Польшча вышле з краіны чатырох расейскіх дыпляматаў, паведаміў міністар замежных справаў Яцэк Чапутовіч. У мінулую пятніцу падчас сустрэчы ў вярхах Эўразьвязу членскія краіны прынялі рашэньне каардынаваць дыпляматычную рэакцыю на спробу атручэньня былога афіцэра ГРУ й брытанскага шпіёна Сяргея Скрыпаля й яго дачкі.
У спробе атручэньня экс-агента Вялікабрытанія й яе саюзьнікі падазраюць Расею. Масква аднак адмаўляе дачыненьне да інцыдэнту.

вс