Пажар, які пачаўся ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» ў расейскім горадзе Кемерава, забраў жыцьці ня менш 53 чалавек. У інтэрнэце пачалі зьяўляцца відэа пажару й эвакуацыі людзей. На відэа бачна, што ў памяшканьні пануе хаос, чуваць крыкі й плач.
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава пачаўся на чацьвёртым, апошнім паверсе будынку днём 25 сакавіка. Узгараньне адбылося ў батутным памяшканьні. Паводле папярэдніх дадзеных, нехта зь дзяцей падпаліў паралон прынесенай запальнічкай.
Плошча ўзгараньня дасягнула 1,5 тыс. квадратных мэтраў. З будынку былі выратаваныя 20 чалавек, яшчэ 100 эвакуяваныя.
Паводле апошніх зьвестак, на месцы пажару ў Кемерава знойдзеныя целы 53 чалавек. Па стане на раніцу панядзелка, 26 сакавіка, бязь вестак прапаўшымі лічацца больш за 10 чалавек.
У бальніцах Кемерава застаюцца 12 пацярпелых. Яшчэ 36 чалавек адпушчаныя на амбуляторнае лячэньне.
Ужо апазнаныя сем ахвяр пажару. Гэта дзьве жанчыны й сям'я з пяці чалавек (муж, жонка й трое дзяцей).
Пажар, які пачаўся ў нядзелю ў гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» ў расейскім горадзе Кемерава, забраў жыцьці ня менш 64 чалавекі. У інтэрнэце пачалі зьяўляцца відэа пажару й эвакуацыі людзей. На відэа бачна, што ў памяшканьні пануе хаос, чуваць крыкі й плач.
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве пачаўся на чацьвёртым, апошнім паверсе будынку днём 25 сакавіка. Узгараньне адбылося ў батутным памяшканьні. Паводле папярэдніх дадзеных, нехта зь дзяцей падпаліў паралон прынесенай запальнічкай.
Плошча ўзгараньня дасягнула 1,5 тыс. квадратных мэтраў. З будынку былі выратаваныя 20 чалавек, яшчэ 100 эвакуяваныя.
Паводле апошніх зьвестак, на месцы пажару ў Кемераве знойдзеныя целы 64 чалавек. Па стане на раніцу панядзелка, 26 сакавіка, бязь вестак прапаўшымі лічацца больш за 10 чалавек.
У бальніцах Кемерава застаюцца 10 пацярпелых. Яшчэ 36 чалавек адпушчаныя на амбуляторнае лячэньне.
Ужо апазнаныя сем ахвяр пажару. Гэта дзьве жанчыны й сям'я з пяці чалавек (муж, жонка й трое дзяцей).
паводле корреспондент/вс