Міністэрства замежных спраў Польшчы зазначыла ў паведамленьні, што Варшава лічыць выбары прэзыдэнта Расеі ў Крыме незаконнымі.
У прыватнасьці, зьнешнепалітычнае ведамства адзначае, што Польшча, як і ўся трансатлянтычная грамадзкасьць, выступае катэгарычна супраць дзеяньняў Расіі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Варшава нагадвае, што «выступае за павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны й прызнае Крым часткай украінскай дзяржавы». І таму, паводле МЗС Польшчы, гэта азначае, што прэзыдэнцкія выбары на паўвостраве, арганізаваныя ўладамі Расейскай Фэдэрацыі, ня могуць лічыцца законнымі.
На прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Расеі ў нядзелю, 18 сакавіка, прэзыдэнт Уладзімір Пуцін атрымаў амаль 77% галасоў выбаршчыкаў. Пра гэта заявіла Цэнтральная выбарчая камісія РФ у панядзелак пасьля падліку 99,8% галасоў. Яўка грамадзян склала больш за 67%.
Міністэрства замежных спраў Польшчы зазначыла ў паведамленьні, што Варшава лічыць выбары прэзыдэнта Расеі ў Крыме незаконнымі.
У прыватнасьці, зьнешнепалітычнае ведамства адзначае, што Польшча, як і ўся трансатлянтычная грамадзкасьць, катэгарычна супраць дзеяньняў Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.

вс