Logo Polskiego Radia
Print

Польшча можа выслаць з краіны расейскіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.03.2018 10:31
Рашэньне аб увядзеньні санкцый будзе залежыць ад сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлю.
Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Варшаве, галоўны будынак Пасольства Расейскай Фэдэрацыі ў Варшаве, галоўны будынак commons.wikimedia.org/Wistula/CC BY-SA 3.0

Польшча можа выслаць з краіны расейскіх дыпляматаў. Пра такую магчымасьць паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Польшчы. Высылка супрацоўнікаў пасольства Расеі ў Польшчы была б жэстам салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй пасьля атручэньня на яе тэрыторыі экс-шпіёна Сяргея Скрыпаля. Лёндан падазрае, што за інцыдэнтам стаяць расейскія спэцслужбы.
Акрамя высылкі дыпляматаў, Варшава не выключае ўвядзеньня іншых санкцый, накіраваных супраць эканамічнай дзейнасьці Расеі.
Рашэньне аб увядзеньні санкцый будзе залежыць ад сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлю. Варшава лічыць пры гэтым, што найлепшай была б супольная рэакцыя ЭЗ, паведамляюць польскія СМІ.

Польшча можа выслаць з краіны расейскіх дыпляматаў. Пра такую магчымасьць паведамляе выданьне Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Польшчы. Высылка супрацоўнікаў пасольства Расеі ў Польшчы была б жэстам салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй пасьля атручэньня на яе тэрыторыі экс-шпіёна Сяргея Скрыпаля.

Лёндан падазрае, што за інцыдэнтам стаяць расейскія спэцслужбы.

Акрамя высылкі дыпляматаў, Варшава не выключае ўвядзеньня іншых санкцый, накіраваных супраць эканамічнай дзейнасьці Расеі.

Рашэньне аб увядзеньні санкцый будзе залежыць ад сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлю. Варшава лічыць пры гэтым, што найлепшай была б супольная рэакцыя ЭЗ, паведамляюць польскія СМІ.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт