У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр Смаленскай авіякатастрофы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.03.2018 11:16
Урачыстая імша і ўскладаньне кветак адбыліся перад прэзыдэнцкім палацам.
Foto: PAP/Radek Pietruszka
Старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі, сьпікеры Сэйма і Сэната, міністры і палітыкі ПіС ушанавалі ў суботу памяць ахвяр смаленскай катастрофы.
З моманту трагедыі прайшло 95 месяцаў. У памяць ахвяр была адпраўлена імша, а таксама прайшло ўрачыстае ўскладаньне кветак перад прэзыдэнцкім палацам.
10 красавіка 2010 г. у выніку крушэньня прэзыдэнцкага лайнэра Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, ягоная жонка, вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі ды апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні Рышард Качароўскі. Польская дэлегацыя накіроўвалася на сьвяткаваньне 70-годзьдзя Катынскай трагедыі.
ПР/юл