Logo Polskiego Radia
Print

Краіны Балтыі хочуць адключыцца ад энэргетычнай сыстэмы Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.03.2018 16:23
У Вільні прайшоў сёньня нефармальны саміт кіраўнікоў краін Балтыі.
Вільня, 09.03.2018. М. Маравецкі (L), С.Сквэрнэліс (2P), М. Куцінскіс (P) i Ю.Ратас (2L)Вільня, 09.03.2018. М. Маравецкі (L), С.Сквэрнэліс (2P), М. Куцінскіс (P) i Ю.Ратас (2L) PAP/Rafał Guz

У Вільні прайшоў сёньня нефармальны саміт кіраўнікоў краін прыбалтыйскага рэгіёну. Сустракаліся кіраўнікі ўрадаў Летувы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Пасьля сустрэчы прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, выказаў надзею на стварэньне транспартнай сеткі сувязяў на кшталт Бурштынавага шляху, які падтрымае разьвіцьцё краін нашага рэгіёну.

Маравецкі адзначыў, што шмат гаворыцца сёньня аб Шаўковым шляху, у той час як пра Бурштынавы забылі. Па словах прэм'ера, адбудове гэта шляху будзе служыць аўтатраса Via Baltica і чыгуначная лінія Rail Baltica. Такім чынам зьявіцца магчымасьць павялічыць турпаток, гандлёвыя і эканамічныя сувязі.

Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў таксама пра гатоўнасьць удзельнічаць у энэргетычных праектах, важных для краін Балтыі. Гэта пытаньне сынхранізацыі энэргасыстэм з эўрапейскім рэжымам. Мэта – адключыцца ад Расеі і Беларусі, для таго, каб краіны Балтыі маглі функцыянаваць у той жа сыстэме, што і астатняя частка Эўропы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт