Logo Polskiego Radia
Print

Рада БНР выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.03.2018 14:25
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла жадае беларусам, каб «Юбілейны год БНР быў для Вас асабліва плённым і шчасьлівым».
Старшыня Рады БНР Івонка СурвіллаСтаршыня Рады БНР Івонка Сурвіллафота: Рада БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР. Дакумэнт падпісаны старшынёй Рады Івонкай Сурвіллай.
«У гэтыя сотыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пішу вам з асаблівай прыемнасьцю, бо вельмі ганаруся, што наш народ, ня гледзячы на ўсё, што давялося перажыць падчас гэтых ста гадоў, ня страціў веры ў ідэалы 25-га Сакавіка, веры, што яго таксама чакае пачэснае месца ў сям'і вольных народаў сьвету», – зазначаецца ў пасланьні.
«Рада БНР прадаўжае бараніць незалежнасьць зямлі нашых продкаў у гэтыя няпэўныя часы», – піша Івонка Сурвілла, дадаючы, што месца Беларусі – у Эўропе.
Кіраўнік Рады БНР жадае, каб «Юбілейны год БНР быў для Вас асабліва плённым і шчасьлівым».

вс

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт