Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдацкую дысэртацыю для Пуціна напісалі па замове - крыніца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.03.2018 15:49
Навуковыя працы пісала група выкладчыкаў, а цэны на кандыдацкія дысэртацыі пачыналіся ад 30 тыс. эўра.
Уладзімір Пуцін на перадвыбарчым мітынгу ў Маскве, 3 сакавіка 2018 годуУладзімір Пуцін на перадвыбарчым мітынгу ў Маскве, 3 сакавіка 2018 годуPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўнівэрсытэту Ўладзімір Літвіненка напісаў кандыдацкую дысэртацыю па эканоміцы прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, паведамляе Польскае агенцтва друку са спасылкай на Радыё «Свабода». Такую сэнсацыйную навіну паведаміла дачка Літвіненкі Вольга. Паводле яе, пасьля таго, як яе бацька ў 1994 годзе стаў рэктарам горнага ўнівэрсытэту, стварыў нелегальны бізнэс па пісаньні навуковых дысэртацый. Вольга Літвіненка сьцьвярджае, што навуковая праца для Пуціна была напісаная ў 1997 годзе.
Паводле жанчыны, дысэртацыі пісала група выкладчыкаў пецярбурскай ВНУ пад кіраўніцтвам яе бацькі. Цэны на кандыдацкія дысэртацыі пачыналіся ад 30 тыс. эўра. Вольга Літвіненка паведаміла, што пецярбурскія навукоўцы напісалі навуковыя працы, у прыватнасьці, былому старшыні праўленьня «Газпрому» Рэму Вяхіраву й экс-прэм’еру Расеі Віктару Зубкову. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што Пуціну дысэртацыю асабіста пісаў яе бацька Ўладзімір Літвіненка без дапамогі іншых навукоўцаў.
У 2006 годзе амэрыканскі аналітычны цэнтар Brookings Institution паведаміў, што знайшоў у працы Пуціна плягіят. Паводле інстытуту, 16 з 20 старонак галоўнай часткі дысэртацыі амаль бязь зьмен перапісаныя з артыкулу навукоўцаў Пітсбурскага ўнівэрсытэту.
Сем гадоў таму Вольга Літвіненка трапіла ў канфлікт з бацькам і пакінула Расею. Цяпер жыве ў Празе.

Рэктар Санкт-Пецярбургскага горнага ўнівэрсытэту Ўладзімір Літвіненка напісаў кандыдацкую дысэртацыю па эканоміцы прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, паведамляе Польскае агенцтва друку са спасылкай на Радыё «Свабода». Такую сэнсацыйную навіну паведаміла дачка Літвіненкі Вольга.

Паводле яе, пасьля таго, як яе бацька ў 1994 годзе стаў рэктарам горнага ўнівэрсытэту, стварыў нелегальны бізнэс па пісаньні навуковых дысэртацый. Вольга Літвіненка сьцьвярджае, што навуковая праца для Пуціна была напісаная ў 1997 годзе.

Паводле жанчыны, дысэртацыі пісала група выкладчыкаў пецярбурскай ВНУ пад кіраўніцтвам яе бацькі. Цэны на кандыдацкія дысэртацыі пачыналіся ад 30 тыс. эўра. Вольга Літвіненка паведаміла, што пецярбурскія навукоўцы напісалі навуковыя працы, у прыватнасьці, былому старшыні праўленьня «Газпрому» Рэму Вяхіраву й экс-прэм’еру Расеі Віктару Зубкову. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што Пуціну дысэртацыю асабіста пісаў яе бацька Ўладзімір Літвіненка без дапамогі іншых навукоўцаў.

У 2006 годзе амэрыканскі аналітычны цэнтар «Брукінгскі інстытут» паведаміў, што знайшоў у працы Пуціна плягіят. Паводле інстытуту, 16 з 20 старонак галоўнай часткі дысэртацыі амаль бязь зьмен перапісаныя з артыкулу навукоўцаў Пітсбурскага ўнівэрсытэту.

Сем гадоў таму Вольга Літвіненка трапіла ў канфлікт з бацькам і пакінула Расею. Цяпер жыве ў Празе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт