Logo Polskiego Radia
Print

Генпракурор Украіны: экстрэмісты з гарадка плянавалі напад на парлямэнт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 11:57
Украінская паліцыя зьнесла намётавы гарадок ля будынка парлямэнта й арыштавала каля 100 чалавек.
Украінская паліцыя зьнесла намётавы гарадок ля будынка парлямэнта.Украінская паліцыя зьнесла намётавы гарадок ля будынка парлямэнта.PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Генпракурор Украіны: экстрэмісты з гарадка плянавалі напад на парлямэнт
Украінская паліцыя зьнесла намётавы гарадок ля будынка парлямэнта й арыштавала каля 100 чалавек.
Каля 100 чалавек затрымала ўкраінская паліцыя падчас беспарадкаў перад будынкам парлямэнту ў Кіеве. Да беспарадкаў дайшло, калі функцыянэры ўвайшлі ў намётавы гарадок, у якім на працягу некалькіх месяцаў дзяжурылі праціўнікі дзеючых уладаў краіны.
Больш за дзесяць чалавек былі параненыя. Украінскія ўлады абвінавацілі пратэстоўцаў у падрыхтоўцы спробы заняць будынак парлямэнту.
Паводле прэс-службы ўкраінскай паліцыі, функцыянэры ўвайшлі ў намётавы гарадок ля будынку Вярхоўнай рады для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. Гэта прывяло да беспарадкаў. У выніку гарадок быў ліквідаваны.
Генэральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка падтрымаў дзеяньні паліцыі. Паводле яго, намётавы гарадок быў арганізаваны й фінансаваны супрацоўнікамі былога прэзыдэнта Віктара Януковіча. Як заявіў Луцэнка, у ім знаходзіліся экстрэмісты, якія плянавалі напад на парлямэнт.
Палаткі, дзе дзяжурылі праціўнікі ўладаў, былі пастаўленыя ў кастрычніку мінулага году, падчас акцыі пратэсту прыхільнікаў былога прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Сам Саакашвілі ў лютым быў высланы за межы Ўкраіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт