Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы вытворца алькаголю выпускае віскі спэцыяльна для жанчын

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.03.2018 20:59
Такім чынам уладальнік брэнду хоча адзначыць 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень.
pixabay.com/Public Domain CC0

Тыднёвік Wprost паведамляе, што вядомы вытворца віскі Johnnie Walker уводзіць на рынак спэцыяльны алькагольны напой для жанчын. У сакавіку спачатку на рынку ЗША, а пазьней, магчыма, і ў іншых краінах, зьявіцца віскі для прадстаўніц прыгожага полу. Напой атрымае жаночую назву Jane Walker.
Упершыню ў гісторыі брэнду, якому больш за 200 гадоў і сымбалем якога зьяўляецца мужчына ў капелюшы, на бутэльцы замест яго будзе жанчына, пры гэтым таксама ў капелюшы. Такім чынам уладальнік маркі хоча адзначыць 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень.
Віскі Jane Walker будзе выпушчанае ў эксклюзіўнай лімітаванай сэрыі.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт