Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Ваенныя страты Польшчы склалі каля 3 трыльёнаў злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 08:27
Гэткая сума была названая падчас паседжаньня Парлямэнцкай камісіі па справе нямецкіх ваенных рэпарацыяў.
Каралеўскі замак у Варшаве 1941 год.Каралеўскі замак у Варшаве 1941 год.Photo:By nieznany - Zamek Królewski w Warszawie, red. A. Gieysztor, 1972, Domena publiczna/commons.wikimedia.org/

Амаль 3 трыльёны злотых склалі страты, нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусьветнай вайны. Гэткая сума была названая падчас першага адкрытага паседжаньня Парлямэнцкай камісіі па нямецкіх ваенных рэпарацыях.

Былы сакратар Камісіі па справе ваенных стратаў, нанесеных Варшаве Юзэф Мэнэс (Józef Menes), прадставіў на паседжаньні некалькі пасьляваеввых спрадазвачаў па гэтай справе. Нагадаем Юзэф Мэнэс быў сакратаром камісіі ў часе, калі мэрам сталіцы быў былы прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Паводле яго, найбольш верагоднымі зьяўляюцца дадзеныя, Бюро па ваенных рэпарацыях апублікаваныя два гады пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Экспэрт адзначыў, што тады страты былі ацэненыя ў амаль 49 мільярдаў даляраў ЗША. Цяпер, беручы пад увагу зьмену пакупніцкай здольнасьці даляра, гэтая сума складае 2 трыльёны 987 мільярдаў злотых (больш за 870 мільярдаў 845 мільёнаў даляраў).

На паседжаньні камісіі таксама была прадстаўлена інфармацыя аб сумах, выплачаных польскіх грамадзян нямецкімі кампаніямі і ўрадам у 2001 -2006 гадах. Якуб Дэка (Jakub Deka) з Фонду „Польска-нямецкае прымірэньне” адзначыў, што выплады не былі кампэнсацыяй стратаў, але дапамогай. У агульнай складанасьці каля паўмільёна чалавек атрымалі 3,5 мільярдa злотых.

Дапамогу атрымалі былыя вязьні канцэнтрацыйных лягераў, гета й турмаў, а таксама прымусовыя работнікі, якія працавалі ў Трэцім Рэйху.

Парлямэнцкая камісія па нямецкіх ваенных рэпарацыях павінна падрыхтаваць даклад з вылікам стратаў, нанесеных Польшчы ў выніку Другой сусьветнай вайны. Члены камісіі павінны таксама прааналізаваць юрыдычныя магчымасьці патрабаваць у Нямеччыны ваенных рэпарацый.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт