Logo Polskiego Radia
Print

Польскія інстытуты будуць рэалізаваць за мяжой гістарычную палітыку Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.02.2018 11:42
У Нью-Ёрку будзе адкрыты музэй палякаў, якія ратавалі габрэяў, каб з экспазыцыяй «магло пазнаёміцца ​​як мага больш амэрыканскіх габрэяў».
Намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў СэлінНамесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў СэлінWojciech Kusiński/Polskie Radio

Восеньню зьявяцца польскія сэрыялы й фільмы, прысьвечаныя ўдзелу Польшчы й палякаў у Другой сусьветнай вайне. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё паведаміў намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў Сэлін.
Чыноўнік таксама сказаў, што зьменіцца дзейнасьць польскіх інстытутаў за мяжой. Паводле яго, яны будуць займацца ня толькі прасоўваньнем польскай культуры ў замежных краінах, але таксама рэалізацыяй польскай гістарычнай палітыкі.
Яраслаў Сэлін таксама паведаміў, што неўзабаве ў Нью-Ёрку будзе адкрыты польскі гістарычны музэй. «Мы плянуем адкрыць у Нью-Ёрку філіял музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў ад генацыду, імя сям'і Ульмаў. Экспазыцыя будзе знаходзіцца ў цэнтры Манхэтэна, каб зь ёй магло пазнаёміцца ​​як мага больш амэрыканскіх габрэяў», – сказаў віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін.
Чыноўнік зазначыў неабходнасьць прыняцьця доўгатэрміновай стратэгіі па прасоўваньні ў сьвеце польскай гістарычнай палітыкі. «Нам як польскаму народу й польскай дзяржаве няма чаго саромецца сваёй гісторыі. Мы паводзілі сябе годна й прыстойна, нават ва ўмовах акупацыі», – падкрэсьліў Яраслаў Сэлін.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт