Прэзтдэнт Дуда расчараваны ў тупіку па справе эксгумацыяў ва Ўкраіне
Падчас сустрэчы віцэ-прэм’ераў Польшчы і Ўкраіны ў Варшаве пытаньне эксгумацыяў не закраналася.
Я зь вялікім смуткам і расчараваньнем успрыняў інфармацыю аб тым, што падчас сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам Пётрам Гліньскім (Piotr Gliński) украінскі віцэ-прэм’ер Павел Разэнка не захацеў абмяркоўваць пытаньня польскіх эксгумацыяў ва Ўкраіне, заявіў падчас візыту ў Вільні прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Нагадаем, сустрэча віцэ-прэм’ераў Польшчы і Ўкраіны прайшла ў мінулую пятніцу ў Варшаве.
„Я ня буду хаваць, што зь вялікім сумам і расчараваньнем успрыняў
інфармацыю з Варшавы, паколькі гэта была важная частка маёй гутаркі з прэзыдэнтам Парашэнкам некалькі месяцаў таму падчас майго візыту ў Харкаве. Пазьней мы таксама размаўлялі пра гэта па тэлефоне. Я спадзяваўся, што гэтая праблема можа быць вырашана”, - сказаў польскі прэзыдэнт.
Ён падкрэсьліў, што згода ўкраінскага боку на пошук і эксгумацыю польскіх астанкаў вельмі важная для польскага боку.
„Я спадзяюся, што ў будучыні, гэты тупік можна будзе пераадолець”, - сказаў Анджэй Дуда.
Спрэчка паміж Варшавай і Кіевам разгарэлася вясной 2017 году, калі ўкраінскі Інстытут нацыянальнай памяці забараніў пошук і эксгумацыю парэшткаў польскіх ахвяр войнаў і канфліктаў на тэрыторыі Ўкраіны.
Забарона была выдадзена пасьля дэмантажу помніка ў УПА ў Грушавіцах (Hruszowice) каля Пярэмышля. У адказ Міністэрства замежных спраў Польшчы склала сьпіс украінскіх чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд у Польшчу.
Падчас сьнежаньскага візыту прэзыдэнта Анджэя Дуды ў Харкаве яго размовы з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам было вырашана, што ўрэгуляваньнем гэтай справы зоймецца польска-ўкраінская гістарычная камісія, якую будуць ачольваць віцэ-прэм'еры Польшчы і Ўкраіны.
аз
Я зь вялікім смуткам і расчараваньнем успрыняў інфармацыю аб тым, што падчас сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам Пётрам Гліньскім (Piotr Gliński) украінскі віцэ-прэм’ер Павел Разэнка не захацеў абмяркоўваць пытаньня польскіх эксгумацыяў ва Ўкраіне, заявіў падчас візыту ў Вільні прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Нагадаем, сустрэча віцэ-прэм’ераў Польшчы і Ўкраіны прайшла ў мінулую пятніцу ў Варшаве.
„Я ня буду хаваць, што зь вялікім сумам і расчараваньнем успрыняў інфармацыю з Варшавы, паколькі гэта была важная частка маёй гутаркі з прэзыдэнтам Парашэнкам некалькі месяцаў таму падчас майго візыту ў Харкаве. Пазьней мы таксама размаўлялі пра гэта па тэлефоне. Я спадзяваўся, што гэтая праблема можа быць вырашана”, - сказаў польскі прэзыдэнт.
Ён падкрэсьліў, што згода ўкраінскага боку на пошук і эксгумацыю польскіх астанкаў вельмі важная для польскага боку. „Я спадзяюся, што ў будучыні, гэты тупік можна будзе пераадолець”, - сказаў Анджэй Дуда.