Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 09:03
Летувіскія беларусы ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе Каліноўскі быў пакараны сьмерцю.

У Вільні адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага
Прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Летуве й Віленскай беларускай гімназія імя Францішка Скарыны на Лукіскім пляцы ў Вільні ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе 22 сакавіка 1864 году быў пакараны сьмерцю Кастусь Каліноўскі. Такім чынам летувіскія беларусы адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі.
Правадыр Паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны (цяпер Падляскае ваяводзтва Польшчы). Быў павешаны царскімі ўладамі ў Вільні 22 сакавіка 1864 году.


Прадстаўнікі Таварыства беларускай культуры ў Летуве й Віленскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны на Лукіскім пляцы ў Вільні ўсклалі кветкі й запалілі зьнічы на месцы, дзе Кастусь Каліноўскі быў пакараны сьмерцю. Такім чынам летувіскія беларусы адзначылі 180-ю гадавіну з дня нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі.

Правадыр Паўстаньня 1863 году Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 году ў вёсцы Мастаўляны (цяпер Падляскае ваяводзтва Польшчы). Быў павешаны царскімі ўладамі ў Вільні 22 сакавіка 1864 году.

вс

фота: Таварыства беларускай культуры ў Летуве

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт