Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы будзе створаны Нацыянальны інстытут анкалёгіі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.02.2018 19:57
У Польшчы штогод 160 тысяч чалавек даведаюцца аб тым, што хворыя ракам, больш за 100 тысяч паміраюць.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы будзе створаны Нацыянальны інстытут анкалёгіі
Міністар аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі паведаміў аб плянах стварэньня Нацыянальнага інстытуту анкалёгіі, а таксама аб пераглядзе сродкаў, якія выдаткоўваюцца на анкалёгію. Кіраўнік ведамства прыняў удзел у дэбатах, прысьвечаных барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі, якія адбыліся ў Варшаве.
Міністар Шумоўскі падкрэсьліў, што анкалёгія – гэта ключавая галіна ў польскай службе аховы здароўя: сем зь дзесяці палякаў паміраюць па прычыне анказахворваньняў і хвароб сэрца.
«У анкалёгіі ёсьць вялікі патэнцыял паляпшэньня, таму што выяўленьне рака й пяцігадовая выжывальнасьць знаходзяцца яшчэ не на такім узроўні, на якім бы нам хацелася. У сувязі з гэтым мы запускаем праграмы па стратэгіі барацьбы з ракам і хочам стварыць Нацыянальны інстытут анкалёгіі, які дазволіць лепш каардынаваць выкрыцьцё на раньніх стадыях злаякасных пухлін, ад якіх паміраюць палякі«, – сказаў міністар Шумоўскі.
У Польшчы штогод 160 тысяч чалавек даведаюцца аб тым, што хворыя ракам, больш за 100 тысяч паміраюць па прычыне злаякасных пухлін.

Міністар аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі паведаміў аб плянах стварэньня Нацыянальнага інстытуту анкалёгіі, а таксама аб пераглядзе сродкаў, якія выдаткоўваюцца на анкалёгію. Кіраўнік ведамства прыняў удзел у дэбатах, прысьвечаных барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі, якія адбыліся ў Варшаве.

Міністар Шумоўскі падкрэсьліў, што анкалёгія – гэта ключавая галіна ў польскай службе аховы здароўя: сем зь дзесяці палякаў паміраюць па прычыне анказахворваньняў і хвароб сэрца.

«У анкалёгіі ёсьць вялікі патэнцыял паляпшэньня, таму што выяўленьне рака й пяцігадовая выжывальнасьць знаходзяцца яшчэ не на такім узроўні, на якім бы нам хацелася. У сувязі з гэтым мы запускаем праграмы па стратэгіі барацьбы з ракам і хочам стварыць Нацыянальны інстытут анкалёгіі, які дазволіць лепш каардынаваць выкрыцьцё на раньніх стадыях злаякасных пухлін, ад якіх паміраюць палякі», – сказаў міністар Шумоўскі.

У Польшчы штогод 160 тысяч чалавек даведаюцца аб тым, што хворыя ракам, больш за 100 тысяч паміраюць па прычыне злаякасных пухлін.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт