У Варшаве былі ўручылі дакумэнты ідэнтыфікацыі ахвяр таталітарызму
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
01.02.2018 13:25
Дакумэнты атрымалі 22 сем’і ахвяр фашызму і камунізму ў Польшчы.
Прэзыдэнт А.Дуда падчас уручэньня дакумэнтаў ахвяр таталітарызмуPAP/Radek Pietruszka
У Прэзыдэнцкім Палацы ў Варшаве былі ўручаныя дакумэнты ідэнтыфікацыі ахвяр таталітарызму. Дакумэнты атрымалі 22 сем’і ахвяр таталітарных сыстэмаў.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў, што пасьля дзесятак гадоў удалося знайсьці месцы, дзе знаходзіліся астанкі ахвяр камуністычнага і фашысцкага таталітарызму. Такім чынам людзі, якія змагаліся за вольную Польшчу, могуць быць нарэшце нармальна пахаваныя.
Пошукі астанкаў ахвяр часоў Другой сусьветнай вайны і камуністычнага тэрору ў Польшчы праводзіць Інстытут нацыянальнай памяці.
Толькі ў мінулым годзе супрацоўнікі Інстытуту праводзілі пошукі ў некалькіх дзесятках месцаў у Польшчы і за мяжой. Найдаўжэй, бо тры месяцы працягваліся раскопкі на ваенных могілках «Павонзкі» (Powązki) у Варшаве.
Да гэтага часу было ідэнтыфікаванае месца пахаваньняў 80 чалавек.
яс