Logo Polskiego Radia
Print

У Гановэры 200 туркаў і курдаў пабіліся

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 11:20
Прычынай беспарадкаў стала новая мілітарная апэрацыя Турцыі супраць курдыйскіх сілаў у Сырыі.
PAP/EPA/TILL RIMMELE

Масавая бойка паміж туркамі і курдамі адбылася ў залі прылётаў у аэрапорце Гановэра. Паліцыя была вымушаная выкарыстаць сьлезацечны газ. Прычынай беспарадкаў з удзелам амаль 200 чалавек стала новая мілітарная апэрацыя Турцыі супраць курдыйскіх сілаў у паўночнай Сырыі.
У гановэрскім аэрапорце група некалькіх дзесяткаў курдаў арганізавала пратэст супраць турэцкага наступленьня на курдыйскія пазыцыі ў Сырыі. Месцам дэманстрацыі была абраная заля, дзе абслугоўваюцца пасажыры турэцкіх авіяліній. Дэманстрацыя была нелегальнай. Удзельнікі са сьцягамі Курдыстану крычалі ў бок турэцкіх пасажыраў лёзунгі «Эрдаган фашыст», «Эрдаган тэрарыст». Пасьля слоўных спрэчак распачалася сапраўдная бойка. Паліцыя была вымушаная сілай разьдзяляць яе ўдзельнікаў.
Вечарам курды дэманстравалі таксама ў цэнтры Гановэра. З пачатку турэцкага наступленьня на курдыйскія сілы ў многіх нямецкіх гарадах адбываюцца антытурэцкія інцыдэнты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт