Анджэй Дуда адкрыў выставу з нагоды 155-годзьдзя Паўстаньня 1863 году (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.01.2018 17:27
Перад гэтым Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка аднаму зь лідараў Паўстаньня 1863 году Рамуальду Траўгуту.
У горадзе Цехацінэк, які разьмешчаны ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве ў паўночнай частцы краіны, адкрытая выстава пад назвай «Незалежная. Бацькі незалежнасьці». Адкрыцьцё экспазыцыі прымеркаванае да пачатку Паўстаньня 1863 году. У цырымоніі адкрыцьця прыняў удзел прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда, які заклікаў палякаў памятаць пра мясцовых герояў, якія дапамаглі краіне зноў стаць незалежнай у лістападзе 1918 году – пасьля 123 гадоў існаваньня пад панаваньнем трох імпэрый.
Перад гэтым Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка аднаму зь лідараў Паўстаньня 1863 году Рамуальду Траўгуту, які быў адкрыты ў Цехацінэку ў жніўні 1929 гады.
Выстава «Незалежная. Бацькі незалежнасьці» адкрытая ў летнім палацы прэзыдэнта Польшчы ў курортным гарадку Цехацінэк. Палац быў пабудаваны ў 1933 годзе для тагачаснага прэзыдэнта Польшчы Ігнацы Масьціцкага.
У горадзе Цехацінэк, які разьмешчаны ў Куяўска-Паморскім ваяводзтве ў паўночнай частцы краіны, адкрытая выстава пад назвай «Незалежная. Бацькі незалежнасьці». Адкрыцьцё экспазыцыі прымеркаванае да 155-годзьдзя Паўстаньня 1863 году.
У цырымоніі адкрыцьця прыняў удзел прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда, які заклікаў палякаў памятаць пра мясцовых герояў, якія дапамаглі краіне зноў стаць незалежнай у лістападзе 1918 году – пасьля 123 гадоў існаваньня пад панаваньнем трох імпэрый.
Перад гэтым Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка аднаму зь лідараў Паўстаньня 1863 году Рамуальду Траўгуту, які быў адкрыты ў Цехацінэку ў жніўні 1929 гады.
Выстава «Незалежная. Бацькі незалежнасьці» адкрытая ў летнім палацы прэзыдэнта Польшчы ў курортным гарадку Цехацінэк. Палац быў пабудаваны ў 1933 годзе для тагачаснага прэзыдэнта Польшчы Ігнацы Масьціцкага.
вс
фота: PAP/Tytus Żmijewski