Logo Polskiego Radia
Print

Сын Бяляцкага атрымаў 1,5 году турмы за зарэзаную авечку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2018 16:31
Адам Бяляцкі быў прызнаны вінаватым у зьнявазе месца памяці й асабліва жорсткім забойстве авечкі.
Сын Бяляцкага атрымаў 1,5 года турмы за зарэзаную авечку.Сын Бяляцкага атрымаў 1,5 года турмы за зарэзаную авечку.PAP/Jacek Bednarczyk

Сын Бяляцкага атрымаў 1,5 года турмы за зарэзаную авечку
Адам Бяляцкі быў прызнаны вінаватым у зьнявазе месца памяці й асабліва жорсткім забойстве авечкі.
Раённы суд у Асьвенцыме прысудзіў беларусаў Адама Бяляцкага да 1 году й 6 месяцаў пазбаўленьня волі, а яго калегу Мікіту Валадзко да 1 году й 2 месяцаў пазбаўленьня волі за „антываенны пэрформанс” каля музэя Аўшвіц- Біркенаў у Асьвенцыме. Адам Бяляцкі быў прызнаны вінаватым у зьнявазе месца памяці й асабліва жорсткім забойстве авечкі.
Астатнія падсудныя былі прысуджаныя да буйных штрафаў, абмежаваньня волі або да грамадзкіх работаў. Акрамя таго, ўсім пакараным суд загадаў заплаціць грашовую суму на карысьць Мэмарыяла й Музэя Аўшвіц-Біркенаў.
24 сакавіка мінулага году, група ў складзе больш за 10 маладых чалавек распранулася дагала. Пад надпісам на браме ў былы канцлягер „Arbeit Macht Frei” яны павесілі расьцяжку з надпісам „Love Love” й спрабавалі скаваць сябе кайданкамі. Апрача таго маладыя людзі зарэзалі авечку.
Удзельнікі акцыі тлумачылі, што гэта быў антываенны пратэст у форме мастацкага выказваньня.
Прысуджаныя маюць права падаваць апэляцыю.
аз

Раённы суд у Асьвенцыме прысудзіў беларусаў Адама Бяляцкага да 1 году й 6 месяцаў пазбаўленьня волі, а яго калегу Мікіту Валадзько да 1 году й 2 месяцаў пазбаўленьня волі за „антываенны пэрформанс” каля музэя Аўшвіц- Біркенаў у Асьвенцыме. Адам Бяляцкі быў прызнаны вінаватым у зьнявазе месца памяці й асабліва жорсткім забойстве авечкі.

Астатнія падсудныя былі прысуджаныя да буйных штрафаў, абмежаваньня волі або да грамадзкіх работаў. Акрамя таго, ўсім пакараным суд загадаў заплаціць грашовую суму на карысьць Мэмарыяла й Музэя Аўшвіц-Біркенаў.

24 сакавіка мінулага году, група ў складзе больш за 10 маладых чалавек распранулася дагала. Пад надпісам на браме ў былы канцлягер „Arbeit Macht Frei” яны павесілі расьцяжку з надпісам „Love Love” й спрабавалі скаваць сябе кайданкамі. Апрача таго маладыя людзі зарэзалі авечку.

Удзельнікі акцыі тлумачылі, што гэта быў антываенны пратэст у форме мастацкага выказваньня.

Прысуджаныя маюць права падаваць апэляцыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт