Палякі паскорыць рэалізацыю праграмы па разьвіцьці ўсходняй Польшчы
Выкарыстаньне цяперашніх сродкаў дазволіць ім хадайнічаць за атрыманьне наступных з новага бюджэту ЭЗ.
Міністэрства разьвіцьця плянуе паскарэньне рэалізацыі Апэратыўнай праграмы „Усходняя Польшча”. Агульны кошт праграмы складае больш за 2 млрд эўра.
Намесьнік міністра разьвіцьця Адам Гамрышчак (Adam Hamryszczak) тлумачыць, што цягам бліжэйшых месяцаў міністэрства будзе засяроджана на маніторынгу й праверцы інвэстыцый. Чыноўнікі хочуць атрымаць для Польшчы так званы бонус, які складае 6% бюджэту. Паводле віцэ-міністра, гэта можа адбыцца ў 2019 годзе.
Прадстаўнік міністэрства разьвіцьця спадзяецца, што паскарэньне рэалізацыі праграмы дапаможа Польшчы падчас перамоваў на тэму наступнага бюджэту супольнасьці. Выкарыстаньне цяперашніх сродкаў дасьць перамоўшчыкам магчымасьць хадайнічаць за атрыманьне грошай з наступнага бюджэту ЭЗ.
Як паведаміла Міністэрства разьвіцьця да канца 2017 году ўдзельнікі Апэратыўнай праграмы „Ўсходняя Польшча” падпісалі кантракты на 70% сродкаў з ейнага бюджэту.
Апэратыўная праграма „Ўсходняя Польшча” накіраваная да разьвіцьцё ўсходніх ваяводзтваў Польшчы: Люблінскага, Падляскага, Падкарпацкага, Сьвентакшыскага й Вармінска-Мазурскага. Агульны бюджэт праграмы складае больш за 2 млрд эўра.
аз
Міністэрства разьвіцьця плянуе паскарэньне рэалізацыі Апэратыўнай праграмы „Ўсходняя Польшча”. Агульны кошт праграмы складае больш за 2 млрд эўра.
Намесьнік міністра разьвіцьця Адам Гамрышчак (Adam Hamryszczak) тлумачыць, што цягам бліжэйшых месяцаў міністэрства будзе засяроджана на маніторынгу й праверцы інвэстыцый.
Чыноўнікі хочуць атрымаць для Польшчы так званы бонус, які складае 6% бюджэту. Паводле віцэ-міністра, гэта можа адбыцца ў 2019 годзе.
Прадстаўнік міністэрства разьвіцьця спадзяецца, што паскарэньне рэалізацыі праграмы дапаможа Польшчы падчас перамоваў на тэму наступнага бюджэту супольнасьці. Выкарыстаньне цяперашніх сродкаў дасьць перамоўшчыкам магчымасьць хадайнічаць за атрыманьне грошай з наступнага бюджэту ЭЗ.
Як паведаміла Міністэрства разьвіцьця да канца 2017 году ўдзельнікі Апэратыўнай праграмы „Ўсходняя Польшча” падпісалі кантракты на 70% сродкаў з ейнага бюджэту.
Апэратыўная праграма „Ўсходняя Польшча” накіраваная на разьвіцьцё ўсходніх ваяводзтваў Польшчы: Люблінскага, Падляскага, Падкарпацкага, Сьвентакшыскага й Вармінска-Мазурскага. Агульны бюджэт праграмы складае больш за 2 млрд эўра.
аз