У ЗША рыхтуюцца да прамысловай вытворчасьці органаў для трансплянтацыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        31.12.2017 14:20
                    
                                 
                
                
                    ў горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў паўстала першая фабрыка. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                          
У будынках старога швейнага завода ў горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў  паўстала першая фабрыка. Тут масава будуць вырабляцца тканкі чалавека, неабходныя для трансплянтацыі.
Аўтарам гэтага амбіцыйнага праекту зьяўляецца Дын Камен, стваральнік самаходных самакатаў Segway і шэрагу іншых вынаходак. Яго падтрымлівае ў гэтым нават Пэнтагон.
Тэхналёгія вытворчасьці тканак у лябараторыях ужо распрацаваная, ня вырашанай праблемай застаецца выкарыстаньне яе ў прамысловым маштабе.
Камен стварыў незвычайную кааліцыю, у якую запрасіў кампаніі, якія спэцыялізуюцца ў галіне прамысловай аўтаматызацыі і праграмаваньні, лябараторыі і ўнівэрсытэты, якія рыхтуюць спэцыялістаў для гэтага праекта. Дын Камен забясьпечвае таксама фінансаваньне.
onet.pl/яс