Logo Polskiego Radia
Print

Славуты польскі парусьнік «Dar Młodzieży» накіруецца ў кругасьветнае падарожжа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2017 17:19
«Dar Młodzieży» выйдзе з порту ў Гдыні 20 мая й накіруецца ў Панаму, дзе ў студзені 2019 году пройдуць каталіцкія Сусьветныя дні моладзі.
Segelschiff "Dar Młodzieży"Segelschiff "Dar Młodzieży"Bild: commons.wikimedia.org/Patrick Wernhardt/CC BY-SA 3.0

Праз пяць месяцаў славуты польскі парусьнік «Dar Młodzieży» накіруецца ў кругасьветнае падарожжа. Рэйс вучэбнага фрэгата будзе арганізаваны з нагоды 100-й гадавіны незалежнасьці Польшчы (11 лістапада 1918 году).
Частку каманды будуць складаць маладыя людзі ва ўзросьце 18-26 гадоў – ляўрэаты конкурсу фота- й відэаработ пад назвай «Мая малая айчына».
«Dar Młodzieży» выйдзе з порту ў Гдыні 20 мая 2018 году й накіруецца ў Панаму, дзе ў студзені 2019 году пройдуць каталіцкія Сусьветныя дні моладзі. Фрэгат будзе заходзіць у шматлікія парты многіх краін, дзе моладзь будзе пашыраць веды пра Польшчу.
Арганізатарам кругасьветнага падарожжа зьяўляюцца, між іншым, Міністэрства марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы й Гдыньская марская акадэмія, якая зьяўляецца ўладальнікам парусьніка.
«Dar Młodzieży» – гэта трохмачтавы вучэбны парусьнік, пабудаваны ў Гданьску ў 1982 годзе. Зьяўляецца практычнай базай для падрыхтоўкі курсантаў марской акадэміі ў Гдыні, якая рыхтуе спэцыялістаў грамадзянскага флёту.
вс
зь гісторыяй парусьніка з фотарэпартажам і відэа можна пазнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт