Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель і Макрон заклікалі бакі канфлікту ва Ўкраіне выконваць дамоўленасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2017 16:14
Канцлер Нямеччыны й прэзыдэнт Францыі выступілі з сумеснай заявай адносна рэжыму спыненьня агню.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на супольнай прэс-канфэрэнцыі, Брусэль, 15 сьнежня 2017 годуКанцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на супольнай прэс-канфэрэнцыі, Брусэль, 15 сьнежня 2017 годуyoutube.com/screen

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заклікалі бакі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны выконваць дамоўленасьці адносна рэжыму спыненьня агню. Няма ніякай альтэрнатывы мірнаму вырашэньню канфлікту, і бакі павінны ў поўнай меры выканаць усе пункты менскіх дамоўленасьцей, гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу, 23 сьнежня, сумеснай заяве.
Як паведамляе «Нямецкая хваля», Мэркель і Макрон таксама заклікалі вярнуць у Сумесны цэнтар кантролю й каардынацыі (СЦКК) у Данбасе расейскіх вайскоўцаў, якіх Масква адклікала 19 сьнежня ў якасьці пратэсту супраць «дзеяньняў украінскага боку». Цэнтар «адыгрывае вельмі важную ролю ў падтрымцы назіральнікаў АБСЭ й пры выкананьні дамоўленасьцей аб рэжыме перамір'я», падкрэсьліваецца ў заяве.
Адначасова лідары дзьвюх краін пазытыўна выказаліся наконт пагадненьне трохбаковай кантактнай групы аб абмене да 380 палонных.
Акрамя таго, Ангела Мэркель і Эманюэль Макрон заклікалі паскорыць працу над палітычным пакетам украінскага ўрэгуляваньня, уключаючы амністыю, асаблівы статус Данбаса, мясцовыя выбары й папраўкі да канстытуцыі. Яны таксама паабяцалі «працягваць уважліва сачыць за сытуацыяй і выкананьнем дадзеных бакамі абяцаньняў».
Між тым МЗС Польшчы таксама заклікала вярнуць прадстаўнікоў РФ у СЦКК. Сытуацыя ва ўкраінскім рэгіёне пасьля вываду расейскіх вайскоўцаў стала яшчэ больш напружанай, адзначыла 23 сьнежня польскае зьнешнепалітычнае ведамства.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заклікалі бакі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны выконваць дамоўленасьці адносна рэжыму спыненьня агню. Няма ніякай альтэрнатывы мірнаму вырашэньню канфлікту, і бакі павінны ў поўнай меры выканаць усе пункты менскіх дамоўленасьцей, гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу, 23 сьнежня, сумеснай заяве.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», Мэркель і Макрон таксама заклікалі вярнуць у Сумесны цэнтар кантролю й каардынацыі (СЦКК) у Данбасе расейскіх вайскоўцаў, якіх Масква адклікала 19 сьнежня ў якасьці пратэсту супраць «дзеяньняў украінскага боку». Цэнтар «адыгрывае вельмі важную ролю ў падтрымцы назіральнікаў АБСЭ й пры выкананьні дамоўленасьцей аб рэжыме перамір'я», падкрэсьліваецца ў заяве.

Адначасова лідары дзьвюх краін пазытыўна выказаліся наконт пагадненьне трохбаковай кантактнай групы аб абмене да 380 палонных.Акрамя таго, Ангела Мэркель і Эманюэль Макрон заклікалі паскорыць працу над палітычным пакетам украінскага ўрэгуляваньня, уключаючы амністыю, асаблівы статус Данбаса, мясцовыя выбары й папраўкі да канстытуцыі. Яны таксама паабяцалі «працягваць уважліва сачыць за сытуацыяй і выкананьнем дадзеных бакамі абяцаньняў».

Між тым МЗС Польшчы таксама заклікала вярнуць прадстаўнікоў РФ у СЦКК. Сытуацыя ва ўкраінскім рэгіёне пасьля вываду расейскіх вайскоўцаў стала яшчэ больш напружанай, адзначыла 23 сьнежня польскае зьнешнепалітычнае ведамства.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт