Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы плянуецца адкрыць музэй Усходніх Крэсаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2017 17:01
Установа, якая будзе называцца Музэем былых зямель Рэчы Паспалітай, будзе працаваць у Любліне.
Рачныя маніторы польскай Пінскай флятыліі на службе, 1930 гады Рачныя маніторы польскай Пінскай флятыліі на службе, 1930 гады Narodowe Archiwum Cyfrowe

Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы купляе ў Любліне Палац Любамірскіх. У будынку будзе адкрыты Музэй былых зямель Рэчы Паспалітай.
Новая ўстанова будзе філіяй Люблінскага музэю. На сёньняшні дзень гісторыкі апрацоўваюць канцэпцыю новай музэйнай установы й складаюць сьпісы магчымых фондаў. Музэй былых зямель Рэчы Паспалітай будзе ня толькі традыцыйным музэем – гісторыя тэрыторый, якія некалі ўваходзілі ў склад Польшчы, будзе таксама паказаная пра дапамозе сучасных мультымэдыйных тэхнік і тэхналёгій.
Галоўная мэта музэя – паказаць гісторыю былых усходніх зямель Польшчы, якія палякі называюць Крэсамі.
Цяпер у Палацы Любамірскіх знаходзіцца факультэт паліталёгіі Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры. Пасьля продажу будынку навуковая адзінка пераедзе ў іншае месца.

Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы купляе ў Любліне Палац Любамірскіх. У будынку будзе адкрыты Музэй былых зямель Рэчы Паспалітай.

Новая ўстанова будзе філіяй Люблінскага музэю. На сёньняшні дзень гісторыкі апрацоўваюць канцэпцыю новай музэйнай установы й складаюць сьпісы магчымых фондаў. Музэй былых зямель Рэчы Паспалітай будзе ня толькі традыцыйным музэем – гісторыя тэрыторый, якія некалі ўваходзілі ў склад Польшчы, будзе таксама паказаная пра дапамозе сучасных мультымэдыйных тэхнік і тэхналёгій.

Галоўная мэта музэя – паказаць гісторыю былых усходніх зямель Польшчы, якія палякі называюць Усходнімі Крэсамі.

Цяпер у Палацы Любамірскіх знаходзіцца факультэт паліталёгіі Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры. Пасьля продажу будынку навуковая адзінка пераедзе ў іншае месца.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт