Ключавым фігурантам справы аб зьбітым Боінгу MH17 апынуўся расейскім генэрал-палкоўнік.
У сумесным расьсьледаваньні The Insider і Bellingcat удалося ўстанавіць асобу ключавога фігуранта, які адшукваецца Сумеснай сьледчай групай па справе аб зьбітым малайзійскім Боінгу MH17, – гэта генэрал-палкоўнік Мікалай Фёдаравіч Ткачоў, галоўны інспэктар Цэнтральнай ваеннага акругі Расеі. Тое, што голас генэрала Ткачова ідэнтычны з голасам падазраванай асобы, пацьвердзілі дзьве незалежныя экспэртызы. Сам Ткачоў адмаўляе, што быў ва Ўкраіне.
28 верасьня 2016 года Сумесная сьледчая група (ССГ), якая расьсьледуе справу аб зьбітым Боінгу, апублікавала заклік да сьведак аб садзейнічаньні ў апазнаньні людзей, якія падазраюцца ў датычнасьці да інцыдэнту са зьбітым ва Ўкраіне Боінгам малайзійскіх авіяліній. Адзін з іх меў пазыўны «Дэльфін», а ў перахопленых тэлефонных размовах (прыкладаецца да закліку ССГ) да яго зьвярталіся «Мікалай Фёдаравіч». Іншы быў вядомы як «Арыён» (і Андрэй Іванавіч).
ССГ не ўдакладняе, якую канкрэтна ролю гэтыя людзі адыгралі ў трагедыі, але залічвае іх да ключавых фігурантаў гэтай справы. Цяпер, праз год пасьля прызыву ССГ, сьцьвярджаецца, што пад пазыўным хаваўся не хто іншы, як генэрал-палкоўнік Мікалай Фёдаравіч Ткачоў, галоўны інспэктар Цэнтральнай ваеннай акругі Расеі.

theins.ru/ав