Выйшла кніга пра беларускую «жалезную дывізію» Войска Польскага
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.12.2017 07:12
Ігар Мельнікаў выдаў чарговую кнігу – пра 20-ю пяхотную дывізію Войска Польскага, якую называлі беларускай.
Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў закончыў працу над новай кнігай – на днях яна выйшла на польскай мове ў сэрыі «Вялікая кніга польскай пяхоты».
У выданьні дасьледчык распавядае гісторыю 20-й пяхотнай дывізіі Войска Польскага, якую называлі беларускай. Штаб дывізіі знаходзіўся ў Баранавічах, а яе часьці – у розных гарадах рэгіёну.
У кнізе таксама прадстаўленая постаць камандзіра 79-га палка слонімскіх стралкоў імя Льва Сапегі палкоўніка Канстанціна Забароўскага, які, дарэчы, да гэтага быў вайсковым аташэ ў Маскве.
Часьць гераічна змагалася пад Млавай у 1939 годзе зь гітлераўцамі, за што немцы яе назвалі «жалезнай дывізіяй». Дарэчы, раней у інтэрвію Ігар Мельнікаў нам казаў, што «польскія афіцэры дывізіі згадвалі беларусаў як сапраўдных герояў».
Зь Ігарам Мельнікавым пра яго апошні гістарычны праект і пляны на будучыню размаўляе Валеры Саўко.
інтэрвію зь гісторыкам – слухайце далучаны гукавы файл
на фота: фрагмэнт вокладкі (зьверху) і вокладка кнігі