Logo Polskiego Radia
Print

Міністар абароны пракамэнтаваў справу затрыманьня кіраўніка контрразьведкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2017 15:21
Кіраўнік Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы абвінавачваецца ў сувязях з ФСБ.
Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні МацярэвічМіністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні МацярэвічPAP/Rafał Guz

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч пракамэнтаваў учарашняе затрыманьне былога кіраўніка Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы брыгаднага генэрала ў адстаўцы Пятра Пытэля, які абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і сувязях з ФСБ.

«Гаворка ідзе пра цалкам ўсьвядомленае й незаконным супрацоўніцтве з расейскімі шпіёнамі», – падкрэсьліў Антоні Мацярэвіч у інтэрвію інфармацыйнаму каналу дзяржаўнага тэлебачаньня.

«Мы маем справу зь людзьмі, якім прад'яўленыя вельмі сурʼёзныя абвінавачваньні. Гаворка не ідзе пра дробнае злачынства або халатнасьць, але пра сьвядомае супрацоўніцтва на ўзроўні кіраўнікоў ваеннай контрразьведкі», – адзначыў Антоні Мацярэвіч.

На пытаньне, ці мог ведаць тагачасны прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск аб супрацоўніцтве Службы ваеннай контрразьведкі й генэрала Пытэля з ФСБ, Антоні Мацярэвіч адказаў, што «на пэўным этапе пэўную інфармацыю ён напэўна атрымаў».

Нагадаем, 6 сьнежня ваенная жандармэрыя затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы Пятра Пытэля.

Парлямэнцкая апазыцыя назвала затрыманьне правакацыяй, зазначыўшы, што справа мае палітычную афарбоўку.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт