Logo Polskiego Radia
Print

Расея пусьціць усе цягнікі ў абыход Украіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.12.2017 09:26
Расейская чыгунка перавядзе пасажырскія цягнікі на лінію ў абыход Украіны з 11 сьнежня.
Пасажырскі цягнік Расейскай чыгункі (РЖД) далёкага сьледаваньняПасажырскі цягнік Расейскай чыгункі (РЖД) далёкага сьледаваньняyoutube.com/screen

Дырэктар па перавозках Расейскай чыгункі (РЖД) Дзьмітрый Пегаў паведаміў, што цягнікі РФ далёкага сьледаваньня з 11 сьнежня цалкам перавядуць на новы чыгуначны абыход Украіны.
«Частка цягнікоў ужо там ходзіць. Пераход будзе доўжыцца менавіта суткі – ад 10 да 11 сьнежня. Калі ажыцьцявіцца пераход, то ўжо пасажырскія цягнікі там (на старым участку па тэрыторыі Ўкраіны – рэд.) курсаваць ня будуць», – адзначыў Пегаў.
Чыгуначнае спалучэньне ў абыход Украіны запушчана па ўчастку Жураўка – Мілерава. Гаворка ідзе пра ўнутраныя цягніках, якія ідуць у бок Растова. Раней яны павінны былі двойчы перасякаць мяжу Ўкраіны на тэрыторыі Луганскай вобласьці.
Нагадаем, у верасьні 2017 года РЖД запусьціла па новым абыходзе грузавыя цягнікі, а ў сярэдзіне лістапада пасажырскія, якія ішлі без прыпынкаў па старой лініі.
риа новости/корреспондент/вс

Дырэктар па перавозках Расейскай чыгункі (РЖД) Дзьмітрый Пегаў паведаміў, што цягнікі РФ далёкага сьледаваньня з 11 сьнежня цалкам перавядуць на новы чыгуначны абыход Украіны.

«Частка цягнікоў ужо там ходзіць. Пераход будзе доўжыцца менавіта суткі – ад 10 да 11 сьнежня. Калі ажыцьцявіцца пераход, то ўжо пасажырскія цягнікі там (на старым участку па тэрыторыі Ўкраіны – рэд.) курсаваць ня будуць», – адзначыў Пегаў.

Чыгуначнае спалучэньне ў абыход Украіны запушчана па ўчастку Жураўка – Мілерава. Гаворка ідзе пра ўнутраныя цягнікі, якія ідуць у бок Растова. Раней яны павінны былі двойчы перасякаць мяжу Ўкраіны на тэрыторыі Луганскай вобласьці.

Нагадаем, у верасьні 2017 года РЖД запусьціла па новым абыходзе грузавыя цягнікі, а ў сярэдзіне лістапада пасажырскія, якія ішлі без прыпынкаў па старой лініі.

риа новости/корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт