Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве мужчына абакраў ювэлірную краму ў галівудзкім стылі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2017 17:41
З крамы злачынца вынес ювэлірных вырабаў і гадзіньнікаў на 700 тыс. злотых

У адным з буйнейшых у Варшаве гандлёвых цэнтраў Arkadia мужчына (на фота ў шапцы й куртцы) абакраў ювэлірную краму ў галівудзкім стылі. Паводле варшаўскай паліцыі, з крамы злодзей вынес ювэлірных вырабаў і гадзіньнікаў на 700 тыс. злотых (166 тыс. эўра).

За некалькі гадзін да крадзяжу мужчына правёў разьведку ў краме, знаёмячыся з разьмяшчэньнем сыгнальных сыстэм і пляніроўкай. Калі вечарам гандлёвы цэнтар зачыняўся, злодзей схаваўся ў адным з туалетаў. Пасьля гэтага па вэнтыляцыйным канале, які знаходзіцца ў падвясной столі, ён прабраўся ў буцік і скраў каштоўны тавар.

Паводле паліцыі, пасьля гэтага ён такім жа чынам вярнуўся ў туалет, дзе й пачакаў да раніцы, пакуль гандлёвы цэнтар адкрыюць.

Праваахоўныя органы просяць грамадзян, якія нешта ведаюць пра злачынства, мужчыну альбо яго пазналі, паведаміць пра гэта ў бліжэйшы камісарыят паліцыі.

вс

фота зь відэаназіраньня: Komenda Stołeczna Policji

/


/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт