Logo Polskiego Radia
Print

Францыя беспадстаўна зьнішчыла партыю грыбоў з Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2017 08:23
Грыбы з Беларусі ўтрымлівалі сьляды радыеактыўнага цэзія-137.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інстытут ядзернай бясьпекі IRSN.

Адзначаецца, што хоць грыбы не ўяўлялі небясьпекі для спажыўцоў, груз вагой 3,5 тоны было вырашана зьнішчыць на спэцыяльным смецьцевым заводзе, піша Tut.by.

У IRSN заявілі, што чалавек, зьеўшы дзясятак кіляграмаў беларускіх грыбоў, атрымаў бы такое ж ўзьдзеяньне, як і ад прыроднага радыяцыйнага фону цягам года.

У сярэдзіне верасьня францускія СМІ паведамлялі, што цэзій-137 быў знойдзены і ў грыбах, сабраных у самой Францыі. Тады спэцыялісты зьвязалі павышанае ўтрыманьне радыеактыўнага ізатопу цэзія-137 з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і надземных ядзерных выпрабаваньнях у 1950-1960 гадах. Яны таксама адзначалі, што цэзій-137 у сьлядовых колькасьцях заўсёды знаходзіцца ў грыбах пасьля глябальных ападкаў.

nn.by/tut.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт