У Польшчы будзе створаная найсучасьнейшая ў Эўропе турма (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.11.2017 11:22
У ахове будуць задзейнічаныя самыя сучасныя тэхналёгіі й тэхніка, у тым ліку вырашэньні, якія знаходзяцца на этапе ўкараненьня.
Генэральны дырэктар пэнітэнцыярнай службы Польшчы генэрал Яцэк Кітліньскі, віцэ-міністар Патрык Які, бургомістр Бжэгу Ежы Ўрэмбяк (зьлева направа)PAP/Krzysztof Świderski
У горадзе Бжэг у Апольскім ваяводзтве (заходняя Польшча) будзе створаная супэрсучасная турма. Яе будаўніцтва анансаваў на прэс-канфэрэнцыі віцэ-міністар юстыцыі Польшчы Патрык Які. Горад Бжэг выйграў конкурс, аб'яўлены Мінюстам Польшчы, на лякалізацыю турмы сярод 100 населеных пунктаў.
У ахове тэрыторыі турмы й вязьняў будуць задзейнічаныя самыя сучасныя тэхналёгіі й тэхніка, у тым ліку вырашэньні, якія знаходзяцца на этапе ўкараненьня. Падрабязнасьці Патрык Які не паведаміў. Акрамя таго, вязьні будуць мець усе ўмовы для нармальнага пражываньня, адпачынку й працы.
Турма будзе прызначаная для 1000 асуджаных (іх колькасьць можа быць павялічаная да 1500 чалавек), 400 зь якіх змогуць працаваць на тэрыторыі пэнітэнцыярнай установы. Плянуецца, што на тэрыторыі турмы будуць пабудаваныя дзьве фабрыкі з магчымасьцю пашырэньня закрытай прамысловай зоны. Праца на фабрыках будзе мець добраахвотны характар і аплачвацца згодна з рынкавымі стаўкамі.
Горад Бжэг знаходзіцца на захадзе Польшчы, яго насельніцтва складае каля 37 тыс. чалавек.
Тэндар на будаўніцтва турмы будзе абʼяўлены ў 2018 годзе, здача ў эксплюатацыю заплянаваная на 2021 год. Агульны кошт інвэстыцыі – 500 млн. злотых (каля 120 млн эўра).

вс
Від тэрыторыі турмы ў Бжэгу (візуалізацыя), фота: sw.gov.pl