Журналістаў RT пазбавілі акрэдытацыі пры Кангрэсе ЗША
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.11.2017 09:07
Супрацоўнікам расейскага ТБ загадана здаць усе выдадзеныя ім пастаянныя пропускі ў будынак Кангрэсу.
Навінная графіка RTyoutube.com/screen
Журналістаў расейскага тэлеканала RT (ранейшая назва Russia Today) пазбавілі акрэдытацыі пры Кангрэсе ЗША з-за таго, што ён зарэгістраваны ў якасьці замежнага агента. Пра гэта гаворыцца ў лісьце Галерэі карэспандэнтаў радыё й ТБ амэрыканскага заканадаўчага органу, перадае RT.
«Выканаўчы камітэт аднагалосна прагаласаваў 21 лістапада за тое, каб ануляваць акрэдытацыю ў карэспандэнтаў RT. Гэты крок зроблены ў выніку таго, што кампанія T&R Productions, якая абслугоўвае амэрыканскае аддзяленьне RT, зарэгістраваная як замежны агент у ЗША», – гаворыцца ў заяве тэлебачаньня.
У паведамленьні ўдакладняецца, што пазбаўленьне акрэдытацыі ўступае ў сілу неадкладна.
Супрацоўнікам расейскага тэлеканала загадана здаць усе выдадзеныя ім пастаянныя пропускі ў будынак Кангрэса.
Журналістаў расейскага тэлеканала RT (ранейшая назва Russia Today) пазбавілі акрэдытацыі пры Кангрэсе ЗША з-за таго, што ён зарэгістраваны ў якасьці замежнага агента. Пра гэта гаворыцца ў лісьце Галерэі карэспандэнтаў радыё й ТБ амэрыканскага заканадаўчага органу, перадае RT.
«Выканаўчы камітэт аднагалосна прагаласаваў 21 лістапада за тое, каб ануляваць акрэдытацыю ў карэспандэнтаў RT. Гэты крок зроблены ў выніку таго, што кампанія T&R Productions, якая абслугоўвае амэрыканскае аддзяленьне RT, зарэгістраваная як замежны агент у ЗША», – гаворыцца ў заяве тэлебачаньня.
У паведамленьні ўдакладняецца, што пазбаўленьне акрэдытацыі ўступае ў сілу неадкладна.
Супрацоўнікам расейскага тэлеканалу загадана здаць усе выдадзеныя ім пастаянныя пропускі ў будынак Кангрэсу.
корреспондент/вс