ЗША прададуць Польшчы зброю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.11.2017 12:24
Кангрэс ЗША згадзіўся прадаць палякам ракетныя комплексы і ўзбраеньне для зьнішчальнікаў F-16.
Высокамабільная ракетна-артылерыйская сыстэма апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс.By U.S. Army photo - http://www.pentagon.mil/news/newsarticle.aspx?id=24398; exact image source, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6216329
ЗША прададуць Польшчы зброю
Кангрэс ЗША згадзіўся прадаць палякам ракетныя комплексы і ўзбраеньне для зьнішчальнікаў F-16.
Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі афіцыйна адобрыў прапанову аб продажы Польшчы ракетных комплексаў і ўзбраеньня для зьнішчальнікаў F-16.
З заявай па гэтай справе ў Кангрэс зьвярнуўся Дзярждэпартамэнт ЗША.
Кошт двух кантрактаў можа скласьці 500 мільёнаў даляраў ЗША.
Польшча хоча купіць у ЗША дальнабойныя сыстэмы рэактыўнай артылерыі HIMARS, якія выпускае канцэрн Lockheed Martin. Дамова датычыць 25 мабільных комплексаў высокадакладных ракет (GMLRS), 61 тактычнай ракетны клясу „зямля-зямля” (ATACMS), а таксама выпрабавальных ракетаў і сыстэмаў GPS. Пускавыя комплексы стануць часткай польскай артылерыйскай сыстэмы HOMAR. Амэрыканцы ацэньваюць кошт кантракту ў 250 мільёнаў даляраў.
Другі кантракт датычыць набыцьця Польшчай 150 ракет сярэдняй далёкасьці для зьнішчальнікаў F-16, а таксама запасных частак і вучэбнага абсталяваньня. Згаданыя ракеты выпускае канцэрн Raytheon. Кошт кантракту прыблізна такі, як і першага.
Кантракты не прадугледжваюць заключэньня дамовы на тэхнічнае абслугоўваньне.
аз
Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі афіцыйна адобрыў прапанову аб продажы Польшчы ракетных комплексаў і ўзбраеньня для зьнішчальнікаў F-16. З адпаведнай просьбай у Кангрэс зьвярнуўся Дзярждэпартамэнт ЗША. Кошт двух кантрактаў можа скласьці 500 мільёнаў даляраў ЗША.
Польшча хоча купіць у ЗША высокамабільныя ракетна-артылерыйскія сыстэмы апэратыўна-тактычнага прызначэньня Хаймарс (HIMARS), якія выпускае канцэрн Lockheed Martin. Кантракт ахоплівае 25 унівэрсальных пускавых установак (MLRS), 61 тактычную ракету клясу „зямля-зямля” (ATACMS), а таксама выпрабавальныя ракеты й сыстэмы GPS. Пускавыя комплексы стануць часткай польскай ракетна-артылерыйскай сыстэмы HOMAR. Амэрыканцы ацэньваюць кошт кантракту ў 250 мільёнаў даляраў.
Другі кантракт датычыць набыцьця Польшчай 150 ракет сярэдняй дальнасьці для зьнішчальнікаў F-16, а таксама запасных частак і вучэбнага абсталяваньня. Згаданыя ракеты выпускае канцэрн Raytheon. Кошт кантракту прыблізна такі ж, як і першага.
Кантракты не ахопліваюць коштаў тэхнічнага абслугоўваньня.
аз