Полькі праводзяць на працы ўсё больш часу
Жанчыны ў Польшчы маюць абмежаваны доступ да гнуткай занятасьці.
Польшча знаходзіцца ў авангардзе краінаў Эўразьвязу ў пляне падтрымкі сем'яў. Паводле справаздачы PwC (PricewaterhouseCoopers), Польшча апынулася на чацьвёртым месцы па сярэдняй суме, выдзеленай на падтрымку сем’яў. Краіну абагналі толькі Францыя, Вугоршчына й Аўстрыя.
Паводле думкі Яанны Наркевіч-Тарноўскай (Joanna Narkiewicz-Tarnowska) з PwC, высокае месца ў рэйтынгу - гэта ў асноўным наступства ўрадавай праграмы „Сям’я 500 Плюс”. Два гады таму, калі праграмы яшчэ не было, Польшча займала 20-е месца ў рэйтынгу.
Апрача таго, сярэдняя сума ў краінах Эўразьвязу ў галіне дапамогі дзецям і сем’ям складае больш за 2 417 эўра (10 178 злотых). У Польшчы гэта больш за 1 953 эўра (8 225 злотых). Такім чынам палякі апярэджваюць між іншым Нямеччыну, Швэцыю, Вялікабрытанію й Гішпанію.
Аднак значна горш выглядаюць дзеяньні працадаўцаў у гэтай сфэры. Частка зь іх не праводзіць ніякіх праграм падтрымкі маці й цяжарных жанчын.
Паводле аўтараў справаздачы, працадаўцы рэдка рашаюцца ўвесьці гнуткі графік працы жанчынаў і таму дзеці ўсё больш часу праводзяць у ясьлях і дзіцячых садках, а жанчыны - на бальнічных.
Паводле дакладу, 30% польскіх жанчын ня хочуць мець дзяцей, баючыся канфлікту паміж домам і працай. Польшча знаходзіцца ў канцы рэйтынгу эўрапейскіх краін, калі гаворка ідзе пра выкарыстаньне гнуткай занятасьці. Акрамя таго, пастаянна расьце час, які полькі праводзяць на працы.
аз