Алена Купчына абраная кіраўніком галоўнага палітычнага органа ЮНІДА
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2017 09:48
Яна будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнай канфэрэнцыі ЮНІДА, якая адбудзецца ў 2019 годзе.
Алена Купчынаmfa.gov.by
Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына (экс-віцэ-міністар МЗС Беларусі) абраная старшынёй 17-й сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым разьвіцьці (ЮНІДА).
Алена Купчына будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнай чарговай сэсіі Генэральнай канфэрэнцыі ЮНІДА, якая адбудзецца ў 2019 годзе. Прадстаўнік Беларусі на пасаду кіраўніка сэсіі галоўных палітычных органаў унівэрсальных міжнародных арганізацый сыстэмы ААН абраны ўпершыню.
Генэральная канфэрэнцыя зьяўляецца найвышэйшым органам ЮНІДА, які вызначае кіруючыя прынцыпы й палітыку арганізацыі на найбліжэйшае двухгодзьдзе. Яна прымае праграму работы, рэгулярны й апэратыўны бюджэты, сочыць за эфэктыўным выкарыстаньнем фінансавых рэсурсаў ЮНІДА.
У 17-й Генэральнай канфэрэнцыі ўдзельнічае каля 200 дэлегацый дзяржаў – членаў арганізацыі, устаноў сыстэмы ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый.
Падчас сэсіі будзе разгледжаная ініцыяваны Беларусьсю праект рэзалюцыі па ўстойлівым прамысловым разьвіцьці краін зь сярэднім узроўнем даходу.
Беларусь на працягу апошніх гадоў актыўна ўзаемадзейнічае з ЮНІДА практычна па ўсім спэктры дзейнасьці арганізацыі.
У цяперашні час ЮНІДА рэалізуе ў рэспубліцы праекты тэхнічнай дапамогі на агульную суму каля $2 млн. У якасьці пэрспэктыўных кірункаў супрацоўніцтва разглядаюцца пытаньні энэргаэфэктыўнасьці й экалягічнай бясьпекі ў прамысловасьці.
белта/вс