Logo Polskiego Radia
Print

Біскупы Беларусі папрасілі Лукашэнку зрабіць 1 лістапада выходным днём

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.11.2017 08:12
«Разам з тым, гэта прывядзе да балянсу з Праваслаўнай Царквой, дзе вернікі маюць выхадны дзень – Радаўніцу».
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш КандрусевічWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Біскупы Беларусі папрасілі Лукашэнку зрабіць 1 лістапада выходным днём
Каталіцкія біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву вернікаў прызначыць выходны дзень для ўшанаваньня памяці памерлых. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася на пленарным пасяджэньні эпіскапату 21 лістапада, паведамляе афіцыйны сайт Каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі.
Ад імя Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў старшыня эпіскапату Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку на гэтую тэму.
У камэнтары сайту catholic.by іерарх нагадаў, што 1 лістапада зьяўляецца выходным днём у многіх краінах сьвету. У гэты дзень католікі адзначаюць урачыстасьць Усіх Сьвятых і наведваюць могілкі, каб ушанаваць памерлых.
Выходным днём 1 лістапада зьяўляецца ня толькі ў краінах з пераважна каталіцкім насельніцтвам, але й там, дзе побач з католікамі жывуць пратэстанты.
«Дзень усіх памерлых мы пачынаем адзначаць 1 лістапада. Калі гэты дзень будзе вольным, ён стане добрай нагодай памаліцца ня толькі ў касьцёле, але й на могілках. Разам з тым, гэта прывядзе да балянсу з Праваслаўнай Царквой, дзе вернікі маюць выхадны дзень – Радаўніцу», – мяркуе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
На пачатку 90-х восеньскія Дзяды былі ў Беларусі выходным днём нароўні зь веснавой праваслаўнай Радаўніцай. Аднак потым улады адмянілі каталіцкае сьвята памінаньня памерлых, пакінуўшы толькі праваслаўнае.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт