Сямейная палітыка Польшчы – сярод лепшых у Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        23.11.2017 17:51
                    
                                 
                
                
                    Сярэдняя сума дапамог, якая выплачваюцца семʼям у краінах ЭЗ, складае ў гадавым маштабе каля 2,5 тыс. эўра, у Польшчы – каля 2 тыс. эўра.
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Па памерах сямейнай дапамогі, якая выплачваецца ў Польшчы, краіна займае ў Эўропе 4-е месца. Згодна з апошнім дакладам міжнароднай кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers, Польшча ў рэйтынгу апярэджвае Швэцыю, Нямеччыну й Вялікабрытанію.
Больш за ўсё грошай у Эўропе на падтрымку сем'яў вылучаецца ў Францыі, Вугоршчыне й Аўстрыя. Сярэдняя сума дапамог, якая выплачваюцца семʼям у краінах ЭЗ, складае ў гадавым маштабе каля 2,5 тыс. эўра, у Польшчы – каля 2 тыс. эўра.
На думку экспэртаў, такая высокая пазыцыя Польшчы зьвязаная з урадавай праграмай па фінансавай падтрымцы сямей зь дзецьмі «500+».
Між тым, аўтары дакладу зьвяртаюць увагу на праблемы жанчын зь дзецьмі на працы. Працадаўцы як правіла неахвотна ўкараняюць у сваіх фірмах сацыяльныя праграмы, накіраваныя на падтрымку семʼяў і працуючых жанчын, напрыклад, стварэньне дзіцячых садкоў. Канфліктаў на працы ў сувязі з мацярынствам і доглядам за дзіцем баіцца кожная трэцяя полька.
вс