Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Іраку паведаміў пра перамогу над «Ісламскай дзяржавай»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2017 16:43
Пра гэта Мухамэд Фуад Масум Хаўрамі заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве.
Мухамэд Фуад Масум Хаўрамі (зьлева) і Анджэй Дуда (справа)Мухамэд Фуад Масум Хаўрамі (зьлева) і Анджэй Дуда (справа)PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Іраку Мухамэд Фуад Масум Хаўрамі заявіў пра перамогу над тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава». Пра гэта кіраўнік Іраку сказаў у Варшаве падчас афіцыйнага візыту.

Мухамэд Фуад Масум Хаўрамі ў ходзе супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам паведаміў, што тэрарысты выцесьненыя амаль з усёй тэрыторыі Іраку. Міжнародную кааліцыю, якая змагалася супраць «Ісламскай дзяржавы», падтрымлівала таксама Польшча.

Прэзыдэнт Іраку падзякаваў за гэта польскаму кіраўніку, зазначыўшы, што пытаньне «Ісламскай дзяржавы» ў ваенным вымярэньні на тэрыторыі яго дзяржавы закрытае.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт