У Тэхасе былы ваенны ўварваўся ў царкву й застрэліў 26 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.11.2017 13:08
Ахвяры злачынства – гэта людзі ва ўзросьце ад 5-і да 72-х гадоў.
Паліцыя на месцы трагедыіPAP/EPA/R.TOMAS GONZALEZ
У Сазэрленд-Спрынгс у штаце Тэхас былы ваенны уварваўся ў пратэстанцкую царкву, забіўшы 26 чалавек і больш за дваццаць параніўшы. Ахвяры злачынства – гэта людзі ва ўзросьце ад 5-і да 72-х гадоў.
Трагедыя адбылася ў мясцовай баптысцкай царквы, дзе малілася 50-60 чалавек. Апрануты ў чорнае злачынец адкрыў агонь ля ўваходу ў храм, затым увайшоў унутр, працягваючы стральбу.
Неўзабаве пасьля гэтага злачынец быў знойдзены мёртвым у сваёй машыне. Ім аказаўся 26-гадовы Дэвін Патрык Келі. Мужчына некалькі гадоў служыў у амэрыканскіх ВПС, але быў звольнены й паніжаны ў званьні. Ён таксама працаваў памочнікам настаўніка рэлігіі ў адной зь нядзельных школ.
Матывы злачынства невядомыя.
вс